З кім сустракаўся Макей?
7- 22.01.2015, 11:11
- 18,886
Кіраўнік МЗС Беларусі правёў засакрэчаную сустрэчу з «экспертамі, якія займаюцца міжнароднай праблематыкай».
У беларускім МЗС 21 студзеня адбылася сустрэча міністра замежных спраў Уладзіміра Макея з прадстаўнікамі экспертнай супольнасці, якія займаюцца міжнароднай праблематыкай.
Паводле звестак прэс-службы ведамства, адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў замежнай палітыкі краіны, яе прыярытэтаў, праблемных пытанняў, існых выклікаў і пагроз.
«Удзельнікамі мерапрыемства выказаная зацікаўленасць у стварэнні рэгулярнага фармату ўзаемадзеяння МЗС і прадстаўнікоў экспертнай супольнасці Рэспублікі Беларусь, правядзенні такіх сустрэч на пастаяннай аснове», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Склад удзельнікаў сустрэчы не называецца.
Фота: Reuters