24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адмоўнае сальда вонкавага гандлю перавысіла $115 мільёнаў

1
Адмоўнае сальда вонкавага гандлю перавысіла $115 мільёнаў

Адмоўнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі, разлічанае паводле метадалогіі плацежнага балансу, у лістападзе перавысіла 115 млн даляраў.

За студзень-лістапад 2014 г. станоўчае сальда вонкавага гандлю таварамі і паслугамі Беларусі, разлічанае паводле метадалогіі плацежнага балансу, склала 6,043 млрд даляраў, ці 0,9% ад ВУП, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Разам з тым, паводле ўдакладненых звестак за кастрычнік, сальда было адмоўным - 95,3 млн даляраў, а ў лістападзе павялічылася да 115,6 млн даляраў. На працягу мінулага года адмоўнае сальда адзначалася таксама ў красавіку – 80,8 млн даляраў. У студзені-кастрычніку 2013 сальда было адмоўным - 1 млрд 801,5 млн даляраў, піша БелаПАН.

За адзінаццаць месяцаў 2014 аб'ём вонкавага гандлю таварамі і паслугамі, разлічаны паводле метадалогіі плацежнага балансу, склаў 80 млрд даляраў ЗША, у тым ліку экспарт – 40 млрд 353,8 млн, імпарт – 39,7 млрд Да ўзроўню студзень-лістапад 2013 г. з разліку ў гэтых коштах аб'ём вонкавага гандлю таварамі і паслугамі склаў 97,4%, экспарт - 100,3%, імпарт - 94,6%.

Як адзначылі ў Белстаце, 82,4% агульнага аб'ёму коштаў экспарту тавараў і паслуг у студзені-лістападзе 2014 склаў экспарт тавараў. Уклад паслуг застаецца невысокім - 17,6%: у параўнанні са студзенем-лістападам 2013 доля паслуг павялічылася на 0,7 адсоткавага пункта.

Паводле метадалогіі плацежнага балансу абарот вонкавага гандлю таварамі ў студзені-лістападзе 2014 склаў 67,9 млрд даляраў, у тым ліку экспарт – 33 млрд 578 млн даляраў, імпарт - 34,7 даляраў. Вартасны аб'ём экспарту ў параўнанні са студзенем-лістападам 2013 з разліку ў існых коштах зменшыўся на 0,5%, або на 173,1 млн даляраў, імпарту - на 6,8%, або на 2 млрд 537,6 млн даляраў.

Сальда вонкавага гандлю таварамі ў студзені-лістападзе 2014 было адмоўным і склала 1 млрд 446,8 млн даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках