23 лiстапада 2024, Субота, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч правёў у турме 1 500 дзён

13
Мікалай Статкевіч правёў у турме 1 500 дзён

Палітвязень прадаўжае знаходзіцца ў каранціне.

Пра гэта напісала ў «Фэйсбуку» ягоная жонка Марына Адамовіч.

Яна таксама паведаміла, што Мікалай Статкевіч да гэтага часу знаходзіцца ў каранціне.

«Яго не выводзяць нават на расчыстку снегу, каб не кантактаваў з іншымі зняволенымі», - паведаміла яна.

Нагадаем, у траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Менска прыгаварыў Статкевіча да шасці гадоў пазбаўлення волі праз абвінавачванне ў нібыта арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Першапачаткова апазіцыйны палітык утрымліваўся ў шклоўскай калоніі № 17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі болей жорсткімі ўмовы адбыцця пакарання, і перавялі на тры гады ў магілёўскую турму № 4. Гэты тэрмін скончыўся 12 студзеня 2015 года.

Статкевіч быў пераведзены з магілёўскай турмы № 4 у шклоўскую калонію № 17 13 студзеня. За першыя два дні знаходжання ў шклоўскай калоніі ў дачыненні да Мікалая Статкевіча былі складзеныя два рапарты нібыта за парушэнне правіл унутранага распарадку. Палітык быў змешчаны ў каранцін.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках