«Газпрам»: Украіна патрабуе $6,2 мільярда паводле «газавай» позвы
1- 29.01.2015, 11:58
- 17,556
«Нафтагаз» і «Газпрам» сустрэнуцца ў судзе не раней лютага 2016 года.
Папярэдняя сума патрабаванняў НАК Нафтагаз Украіны паводле позвы да ААТ Газпрам складае $ 6,2 млрд, а слуханні ў Стакгольмскім арбітражы ў спрэчцы могуць адбыцца не раней лютага-сакавіка 2016 года.
Пра гэта сказана ў справаздачы расейскага канцэрна па МСФС, піша liga.net.
НАК Нафтагаз патрабуе прызнаць, што транзітны тарыф у кантракце павінен быць зменены такім чынам, як будзе паказана ў далейшых пісьмовых заявах Нафтагаза ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі шведскага кантрактнага права. «Папярэдняя сума патрабаванняў складае $6,2 млрд. 28 лістапада 2014 Газпрам даў адказ на просьбу арбітража. 11 снежня 2014 г. быў сфармаваны склад арбітраў», - гаворыцца ў справаздачы.
Нагадаем, НАК Нафтагаз Украіны ў кастрычніку 2014 звярнулася ў Арбітражны інстытут Гандлёвай палаты Стакгольма з патрабаваннем перагляду кантракту з Газпрамам.
Нафтагаз просіць суд прызнаць, што правы і абавязкі НАК Нафтагаз Украіны паводле кантракту аб аб'ёмах і ўмовах транзіту прыроднага газу праз тэрыторыю Украіны ў 2009-2019 гг. падлягаюць перадачы ПАО Укртрансгаз; прызнаць, што пэўныя палажэнні кантракту, якія будуць пасля удакладненыя, з'яўляюцца несапраўднымі і/або нядзеючымі і павінны быць дапоўненыя або замененыя палажэннямі, якія будуць удакладненыя, у адпаведнасці з энэргетычным і антыманапольным заканадаўствам Украіны і Еўрапейскага Звязу; абавязаць Газпрам выплаціць НАК Нафтагаз Украіны кампенсацыю за непадаванне для транзіту аб'ёму газу ў суме $3,2, а таксама адсоткі на гэтую суму; прызнаць, што транзітны тарыф у кантракце павінен быць зменены такім чынам, як будзе паказана ў далейшых пісьмовых заявах НАК Нафтагазу Украіны ў адпаведнасці з асноўнымі прынцыпамі шведскага кантрактнага права. Папярэдняя сума патрабаванняў складае $ 6,2 млрд.