25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі NATO перахапілі Ту-95 над Ла-Маншам

15
Знішчальнікі NATO перахапілі Ту-95 над Ла-Маншам

Брытанскія знішчальнікі былі паднятыя на трывогу ў сувязі са з'яўленнем над Ла-Маншам двух бамбавікоў Ту-95 ВПС Расеі.

Самалёты былі выяўленыя паўднёвей горада Борнмут, паведамляе РБК.

Паводле звестак выдання Daily Mail, насустрач бамбавікам вылецелі знішчальнікі Typhoon з двух брытанскіх баз у Шатландыі і графстве Лінкольншыры. Крыніца газеты ў Міністэрстве абароны Вялікабрытаніі паведаміла, што перахопнікі настолькі блізка падышлі да расейскіх бамбавікоў, што маглі нават абменьвацца знакамі з іх пілотамі. Інцыдэнт выклікаў здзіўленне ў брытанскіх вайскоўцаў, паколькі бамбавікі Ту-95 звычайна лётаюць над Паўночным морам, вельмі рэдка падлятаючы да Ла-Манша. Эксперт даследчага цэнтра Каралеўскіх аб'яднаных службаў Элізабэт Кінта выказала здагадку, што ў гэтым выпадку расейскія вайскоўцы наважылі праверыць хуткасць рэакцыі брытанскіх ВПС. Пры гэтым у Лондане падкрэсліваюць, што расейскія самалёты не ўрываліся ў брытанскую паветраную прастору, пастаянна застаючыся ў нейтральнай зоне.

Праляцеўшы над Ла-Маншам, яны павярнулі на поўнач у бок Ірландыі і Паўночнага мора. У канцы кастрычніка падобны інцыдэнт адбыўся ля паўночнага ўзбярэжжа Вялікабрытаніі, дзе знішчальнікі былі паднятыя на перахоп Ту-95 і суправаджалі бамбавік да канца сваёй зоны адказнасці. За апошнія некалькі месяцаў ВПС NATO дзесяткі разоў перахаплялі расейскія самалёты над Балтыкай. У Брусэлі пры гэтым падкрэслівалі, што палёты ВПС Расеі нясуць пагрозу грамадзянскім самалётам.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках