25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты Bloomberg прадказваюць далейшае падзенне коштаў нафты

27
Эксперты Bloomberg прадказваюць далейшае падзенне коштаў нафты

Большасць аналітыкаў і трэйдараў прагназуюць зніжэнне коштаў нафты.

Пра гэта піша "Зеркало недели" са спасылкай на Bloomberg.

Першыя таргі 2015 на фоне рэкорднай здабычы ў Расеі і Іраку знізілі кошт нафты да паказчыкаў 2009 года. Істотным фактарам падзення коштаў эксперты называюць значнае зніжэнне попыту нафты ў Кітаі і Еўропе. 18 з 32 спецыялістаў, апытаных Bloomberg, прадказваюць далейшае падзенне коштаў.

Восем апытаных экспертаў не выключаюць нязначны росту коштаў, шасцёра чакаюць невялікія ваганні коштаў.

На першых у 2015 годзе таргах мінімальныя ф'ючэрсныя кантракты на пастаўку нафты WTI у лютым падпісваліся па кошце 52,03 даляра за барэль, максімальныя - 55,11 даляра за барэль.

Нафта маркі Brent на закрыцці таргоў у пятніцу каштавала 56,42 даляра за барэль. Мінімальны кошт кантрактаў за лютаўскія пастаўкі склаў 55,50 даляра за барэль, максімальны 58,51 даляра за барэль.

Улады Саудаўскай Аравіі не жадаюць зніжэння ўзроўню здабычы нафты і заяўляюць, што свету пара забыцца пра "кошт нафты ў 100 даляраў".

Са слоў міністра нафты Саудаўскай Аравіі Алі аль-Нуйамі, яны дапускаюць нават кошт нафты 20 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках