25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў: У 2015 годзе крах Газпрама і Раснафты прадоўжыцца

13
Нямцоў: У 2015 годзе крах Газпрама і Раснафты прадоўжыцца

Правал у высокай ступені звязаны з пастаянным кіраваннем з Крамля.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў адзін з лідэраў расейскай апазіцыі, былы віцэ-прэм'ер РФ Барыс Нямцоў.

- Поўным правалам скончыўся 2014 для Мілера і Сечына. Газпрам скараціў здабычу на 11% (з 487 да 432 млрд кубоў), а Раснафта на 7% (з 205 да 191 млн тон).

Характэрна, што агулам нафтавая галіна працавала нармальна і Расея нават нарасціла здабычу на 0.7% у 2014 годзе. У поўным аўце толькі Раснафта.

У газавай галіны тое самае. Усе, акрамя Газпрама здабычу павялічылі. Агульны спад вытворчасці газу ў Расеі на 4.5% звязаны выключна з агіднай працай улюбёнай пуцінскай кампаніі.

Правал Газпрама ў высокай ступені звязаны з пастаянным ручным кіраваннем з Крамля і бяздарнай экспартнай палітыкай кампаніі. Газпрам губляе еўрапейскі рынак і тут не толькі геапалітыка, але і крайняя непаваротлівасць у коштаўтварэнні, маркетынгу і іншае.

Газпрам і Раснафта - аснова пуцінскага рэжыму. Гэтыя кампаніі атрымліваюць велізарную падтрымку дзяржавы - фінансавую і адміністрацыйную (ліцэнзіі на здабычу, манаполію на экспарт газу, прывілеі ў судах).

Але нічога не дапамагае. Дзяржаўны капіталізм, як вельмі зладзейскі і неэфектыўны спосаб гаспадарання, зазнае крах. Газпрам і Раснафта - яркія таму прыклады.

Патрэбна дэманапалізацыя галіны, прыцягненне прыватных інвестараў і скасаванне санкцый. З Пуціным гэта немагчыма.

У 2015 годзе крах Газпрама і Раснафты прадоўжыцца, нават калі Пуцін ім аддасць увесь Фонд нацыянальнага дабрабыту, а ЦБ прадоўжыць крэдытаваць, друкуючы грошы.

Не пацярпеў толькі заробак Сечына 8 млн рублёў у дзень (50 млн даляраў у год) і Мілера 4 млн руб у дзень (25 млн даляраў у год).

А Расея пакутуе, пакуль такія "менеджэры" прадаўжаюць ёю кіраваць.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках