Расейскі рубель таннее ўслед за нафтай
22- 5.01.2015, 11:46
- 39,485
Пасля адкрыцця гандлю курс расейскай валюты істотна знізіўся ўслед за зніжэннем нафтавых каціровак.
Курс даляра да рубля на Маскоўскай біржы на 10:25 паводле Менску панядзелка, першага гандлёвага дня ў гэтым годзе, падняўся на 2,12 рубля ў параўнанні з узроўнем 30 снежня 2014 г і дасягнуў 58,12 рубля, паведамляе ТАСС.
Курс еўра да рубля павысіўся на 90 капеек - да 69,55 рубля.
Пры гэтым у першыя хвіліны таргоў курс даляра ўздымаўся на 3 рублі, перавышаючы паказчык 59 рублёў, а еўра - на 3,2 рубля (вышэй 71,85 рубля).
Нагадаем, на сусветным рынку прадаўжаецца значнае падзенне нафтавых каціровак. На 08:15 паводле Менску барэль нафты маркі Brent каштуе блізу $55,5.
Фота: Reuters