24 лiстапада 2024, Нядзеля, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Героі плошчы 1968 - беларусам: «Вы высока паднялі наш сцяг»

3
Героі плошчы 1968 - беларусам: «Вы высока паднялі наш сцяг»

Павел Літвінаў і Віктар Файнберг напісалі беларускім палітвязням.

Удзельнікі дэманстрацыі пратэсту супраць уварвання савецкіх войскаў у Чэхаславаччыну, якая прайшла 25 жніўня 1968 г. на Чырвонай плошчы ў Маскве, выказалі падтрымку беларускім палітвязням.

Савецкія дысідэнты Павел Літвінаў і Віктар Файнберг звярнуліся да кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, які быў арыштаваны 19 снежня 2010 года, і ўжо пяты год знаходзіцца за кратамі пад пастаянным ціскам, і да іншых беларускіх палітвязняў: Ігара Аліневіча, Яўгена Васьковіча, Мікалая Дзядка, Арцёма Пракапенкі і Юрыя Рубцова.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

«Дарагія сябры! Я рады магчымасці сустрэнецца з вамі хоць бы завочна. Дзякуй вам за тое, што вы высока паднялі наш сцяг. Ён агульны, бо свабода адна, яна непадзельная. З братэрскім прывітаннем», - напісаў Віктар Файнберг.

«Выказваю глыбокае спачуванне і падтрымку беларускім вязням сумлення. Спадзяюся на хуткае вызваленне і перамогу», - напісаў Павел Літвінаў.

Дэманстрацыя 25 жніўня 1968 была праведзеная на Чырвонай плошчы групай з васьмі савецкіх дысідэнтаў (Канстанцін Бабіцкі, Таццяна Баева, Ларыса Багараз, Наталля Гарбанеўская, Вадзім Дэлонэ, Уладзімір Драмлюга, Павел Літвінаў і Віктар Файнберг) у знак пратэсту супраць увядзення ў ноч з 20 на 21 жніўня ў Чэхаславаччыну войскаў СССР і іншых краін Варшаўскай дамовы, якое было зробленае для спынення грамадска-палітычных рэформаў у Чэхаславаччыне, што атрымалі назву «Пражскай вясны».

Гэтая дэманстрацыя стала адной з найбольш значных акцый савецкіх дысідэнтаў. Удзельнікі акцыі атрымалі суровыя судовыя прысуды і доўгі час знаходзіліся ў турмах або на прымусовым псіхіятрычным «лячэнні». Пасля вызвалення яны працягнулі сваю дысыдэнцкую дзейнасць. На сённяшні дзень з удзельнікаў дэманстрацыі ў жывых засталіся Віктар Файнберг і Павел Літвінаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках