Барыс Нямцоў: У Крамлі паніка
22- 8.01.2015, 10:39
- 68,715
Танная нафта непазбежна прывядзе да змены ўлады, як гэта, напрыклад, было ў канцы 80-х - пачатку 90-х.
Брэнт 50 даляраў і вакол паніка. Кажуць пра стрэсавы сцэнар, глыбокі крызіс, ці ледзь не пра распад Расеі, піша расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў у блогу на «Эхо Москвы».
А цяпер глядзіце графік.
У 90-ыя нафта была 15-30, а не 50 (сіняя лінія - кошт нафты ў далярах 2012 года). 50 нам толькі снілася, як нязбытная мара.
Так, было цяжка, грошай не хапала, але краіна жыла і развівалася.
Ёсць закон Гайдара: чым даражэйшая нафта, тым дурнейшы ўрад, чым нафта таннейшая, тым ён павінны быць больш разумным і прафесійны. Пры 120 далярах краінай могуць правіць блазны і злодзеі і ніхто гэтага не заўважыць. Нават будуць любіць, што мы і назіралі апошнія гады. Калі нафта таннее, да кіравання павінны прыйсці новыя людзі - больш сумленныя, прафесійныя, граматныя. Аднак, гэтага не адбываецца. Як правіў Пуцін з Мядзведзевым і Рагозіным, так і прадаўжаюць. Гэта небяспечна. Такія дзеячы могуць надзімаць шчокі і бразгаць зброяй толькі калі нафта даражэй за 100 даляраў.
Цяпер патрэбныя зусім іншыя. Сумленныя і адказныя. Танная нафта непазбежна прывядзе да змены ўлады, як гэта, напрыклад, было ў канцы 80-х - пачатку 90-х. Галоўнае, каб гэта адбылося бяскроўна.
А паніка ў Крамлі ад таго, што яны гэта ўсё разумеюць, але сыходзіць не хочуць.