25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты распавялі, чаго чакаць ад сустрэчы Яцанюка з Мэркель

3
Эксперты распавялі, чаго чакаць ад сустрэчы Яцанюка з Мэркель

Украінская дэлегацыя на чале з кіраўніком Кабінета міністраў Арсеніем Яцанюком напярэдадні прыбыла ў Берлін.

Сёння ў сталіцы Нямеччыны запланаваныя перамовы кіраўніка ўкраінскага ўрада з нямецкай канцлеркай Ангелай Мэркель. «Сегодня.ua» высветліла ў палітолагаў, якога выніку можна чакаць ад сустрэчы.

Адно з асноўных пытанняў, якое будзе ўзнятае, акрамя палітычнай сітуацыі ва Украіне, - пытанне надавання фінансавай дапамогі, - упэўнены палітолаг Уладзімір Фясенка.

«Ключавыя пытанні замежнай палітыкі і Мэркель, і іншыя палітыкі развязваюць з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк адказвае за дзейнасць урада і эканоміку. Таму 8 студзеня на сустрэчы з Яцанюком Мэркель будзе абмяркоўваць пытанні, звязаныя з эканамічнай сітуацыяй ва Украіне, з надаваннем Украіне неабходнай дапамогі, але ў кантэксце правядзення Украінай рэформаў. Пытанне таго, якія рэформы і як хутка будуць ажыццяўляцца - гэта галоўнае, што будзе цікавіць Ангелу Мэркель», - кажа ён.

«Пытанне правядзення донарскай канферэнцыі ў лютым больш курыруюцца прэзідэнцкім лагерам, але так ці інакш яе правядзенне звязана з фінансавай сітуацыяй ва Украіне, з іншымі праблемнымі пытаннямі, у прыватнасці, з аднаўленнем разбураных аб'ектаў на Данбасе, будзе таксама абмяркоўвацца», - дадае эксперт.

Фясенка мяркуе, што працэс рэформаў ва Украіне пакуль толькі запускаецца.

«Ён запускаецца, сведчаннем чаго з'яўляецца бюджэт 2015 года. Пакуль гаворка ідзе толькі пра рэформы, звязаныя з бюджэтнай эканоміяй. Бліжэйшымі месяцамі стане ясна, як менавіта яны будуць ажыццяўляцца. Але гэта - толькі частка працэсу рэформ, бо нам таксама неабходныя рэформы ў барацьбе з карупцыяй», - сказаў Фясенка.

«Пакуль няма чаго ацэньваць - трэба паглядзець, наколькі хутка будзе створана антыкарупцыйнае бюро, як яно будзе дзейнічаць, і як будзе працаваць антыкарупцыйнае заканадаўства. Цяпер гаворка ідзе толькі аб першай фазе рэформаў у эканоміцы - пошуку для эканомікі драйвераў росту, пра прывядзенне ў парадак фінансава-эканамічнай сферы, якая цяпер як у кайданах у сістэмы ільгот і прывілеяў», - дадаў ён. Са слоў палітолага, праблема дысбалансу бюджэту, з якога значная частка ідзе на ліквідацыю дэфіцыту «Нафтагаз», іншая - на ліквідацыю дэфіцыту Пенсійнага фонду, будзе таксама абмяркоўвацца Арсеніем Яцанюком з прадстаўнікамі місіі МВФ.

«Яцанюк, міністру фінансаў прыйдзецца тлумачыць нашым партнёрам з МВФ, што мы не можам проста абрэзаць бюджэт, што можа прывесці да сур'ёзных сацыяльных, эканамічных праблем. Урад павінен шукаць гнуткую тактыку рэалізацыі рэформаў. МВФ, ЕЗ, Нямеччына павінны таксама разумець, што калі проста адмахнуцца ад украінскіх праблем, то гэтыя праблемы заўтра прыйдуць у Еўропу. Таму дапамагаць яны нам будуць - іншага выйсця ў іх няма. Фінансавы калапс Украіны павернецца найсур`ёзнейшымі праблемамі для Еўропы», - падкрэслівае Фясенка. З ягоных слоў, украінскі ўрад падчас перамоваў спрабуе пазбегнуць мовы ультыматумаў з боку ЕЗ і МВФ у рэформах.

Дырэктар Фонду ўкраінскай палітыкі Канстанцін Бандарэнка кажа, што Яцанюк хоча заручыцца актыўнай падтрымкай з боку Нямеччыны.

«Падтрымкай ў пытаннях санкцый, узбраення, пазіцый Украіны на міжнароднай арэне, у пытаннях атрымання крэдытаў, якія пастаянна патрабуюцца Украіне, і працягу санкцый супраць РФ. Як кіраўнік выканаўчай улады Украіны Арсеній Яцанюк цяпер вельмі зацікаўлены ва уліванні грошай ва ўкраінскую эканоміку. Да таго ж, Мэркель займае досыць жорсткую пазіцыю адносна Расеі, але ўнутры Нямеччыны гэта не выклікае вялікага аптымізму. Прадстаўнікі буйных канцэрнаў, шматлікіх палітычных партый, фермераў катэгарычна супраць падтрымання Нямеччынай санкцый. Немцы не гатовыя губляць грошы ад тавараабароту з Расеяй, таму Яцанюку важна пераканаць Мэркель у неабходнасці і далей прытрымлівацца ўзятага курсу на ўвядзенне санкцыяй», - кажа Бандарэнка.

Ён упэўнены, што Мэркель хоча ад Яцанюка пачуць, як ён збіраецца ў далейшым развязваць праблемы Данбаса. «Асабліва гэтыя планы яе цікавяць напярэдадні сустрэчы ў Астане. Таму візіт Яцанюка ў Берлін будзе важным для абодвух бакоў», - сказаў Бандарэнка.

З ягоных слоў, Нямеччына цяпер адчувае некаторыя фінансавыя цяжкасці і таму не можа сабе дазволіць вылучаць вялікія фінансавыя сродкі для дапамогі Украіне, якая пры гэтым не з'яўляецца сябрам ЕЗ. «У свой час Нямеччына ўвязалася ў авантуру з падтрымкай Грэцыі і ўжо разумее, што яе лягчэй адпусціць з ЕЗ, чымсьці і далей карміць. Навучаная горкім досведам з Грэцыяй Нямеччына наўрад ці цяпер стане вылучаць нейкія буйныя сумы Украіне», - падкрэсліў Бандарэнка.

Пры гэтым, эксперт нагадвае пра вялікія шанцы для ўкраінскага ўрада атрымаць крэдыт ад МВФ.

«Місіі МВФ павінна спадабацца скарачэнне выдаткаў у бюджэце на 2015 год. Раней ад МВФ было патрабаванне ў аптымізацыі бюджэту, якая ўжо праведзеная. Цяпер адштурхваючыся ад прынятага бюджэту, МВФ, хутчэй за ўсё, зацвердзіць вылучэнне наступных траншаў. Спыніць гэтую пастанову можа толькі калі МВФ уважыць , што, па-першае, Украіна не зрушылася з мёртвай кропкі ў правядзенні рэформаў, па-другое, у краіне не скончаныя баявыя дзеянні, доўжыцца вайна. Гэта павышае рызыкі Украіны, якая на сёння мае вельмі нізкі рэйтынг інвестыцыйнай прывабнасці», - рэзюмуе Бандарэнка.

Фота: УНІАН

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках