24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У абменніках Менска, Берасця і Горадні няма валюты

115

Людзі беспаспяхова стаяць у чэргах ужо некалькі гадзін.

Пра гэта charter97.org стала вядома з сацыяльных сетак. Так, фатограф Павел Паташнікаў з Менска піша, што аб'ехаў тры абменнікі і ў ніводным купіць валюту не ўдалося.

А гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут расказвае, што перад абменнікам каля яго хаты ўжо некалькі гадзін стаіць чарга: чакаюць, пакуль хтосьці здасць даляры, каб іх адразу купіць.

Таксама ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» чытачы charter97.org паведамляюць аб дэфіцыце валюты ў сваіх гарадах. Так, Артур Двіжанец піша, што ўчора ледзь паспеў купіць валюту ў Берасці.

«Забраў апошнія 10 даляраў у «Белінвестбанку», - піша ён.

Яўген Асіеўскі з Менска пацвярджае факт дэфіцыту.

«Пры мне ў «Прасторы» (Чыжоўка) не змаглі купіць даляры», - паведамляе ён у «Твітэры».

Таксама Аляксандр Дабрыянік піша, што валюта адсутнічае ў «Прыёрбанку» на Макаёнка.

Нагадаем, 9 студзеня, паводле пастановы Нацыянальнага банка, быў скасаваны камісійны збор на куплю валюты для насельніцтва. 8 студзеня, паводле пастановы ўрада, абнулены 30-адсоткавы падатак на куплю валюты для прадпрыемстваў. Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 8 студзеня курс даляра вырас да 13760 рублёў. З 19 снежня, калі быў уведзены збор на куплю валюты для насельніцтва і бізнэсу, афіцыйны курс даляра павялічыўся на 26%.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках