Дэбальцава і ваколіцы Марыупаля - пад абстрэлам баевікоў
11- 1.02.2015, 11:36
- 28,682
Уночы ў нядзелю баевікі вялі агонь у чатырох кірунках, выкарыстоўваючы цяжкае ўзбраенне супраць сіл АТА і населеных пунктаў.
На Луганскам кірунку з процітанкавых ракетных комплексаў і БМ-21 "Град" былі абстраляныя Шчасце, з артылерыі двойчы - Крымскае, Трохізбенка і Станічна-Луганскае, піша "Украінская праўда".
На Данецкам кірунку з "Градаў" былі абстраляныя населеныя пункты Пятроўскае, Новакалінава, Мікалаеўка. Апошні таксама падпаў пад мінамётны абстрэл.
З мінамётаў і "Градаў" вораг тройчы абстраляў Пяскі, а з артылерыі - Вадзяное і Невельске.
На Дэбальцаўскім кірунку варожы мінамётны агонь вёўся па Траецкім, артылерыя і мінамёты - па Міус, Чарнухіна, з БМ-21 "Град" вялі агонь па самім горадзе Дэбальцава.
На Марыупальскім кірунку з артылерыі тэрарысты абстралялі Вінаграднае, з рэактыўных сістэм залпавага агню БМ-21 "Град" вялі агонь па населеным пункце Зара.
"Пагарджаючы жыццём мірных жыхароў, бандыты не спыняюць падступна абстрэльваць Пяскі, Шчасце, Новакалінава, выкарыстоўваючы мінамёты, артылерыю і рэактыўныя сістэмы залпавага агню", - гаворыцца ў паведамленні.