24 лiстапада 2024, Нядзеля, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча кантактнай групы датычная Данбаса пройдзе ў Менску вечарам

3
Сустрэча кантактнай групы датычная Данбаса пройдзе ў Менску вечарам

Сустрэча трохбаковай кантактнай групы ў фармаце Украіна - Расея - АБСЕ з удзелам сепаратыстаў плануецца сёння ўвечары ў Менску.

«Мы займаемся арганізацыяй работы кантактнай групы цяпер, - паведаміла БелаПАН намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Марыя Ваньшына. - Інфармацыя пра месца і час правядзення будзе вядомая пасля 16.00».

Напярэдадні ў Бэрліне адбылася сустрэча прадстаўнікоў МЗС краін «нармандскай чацвёркі» (Нямеччына, Францыя, Украіна, Расея). Перамовы праходзілі ў закрытым рэжыме. Перад пачаткам сустрэчы афіцыйны прадстаўнік МЗС ФРГ Марцін Шэфер папярэдзіў журналістаў, што інфармацыя аб яе змесце распаўсюджвацца не будзе.

Як паведаміў паводле вынікаў сустрэчы амбасадар Украіны ў ФРГ Андрэй Мельнік, перамовы ў Бэрліне былі цяжкімі. «Толькі што скончыліся васьмігадзінныя цяжкія перамовы ў Бэрліне з некаторымі адчувальнымі вынікамі для сустрэчы лідараў дзяржаў у нармандскім фармаце ў Менску», - напісаў дыпламат у «Твітэры».

Сустрэча лідараў Украіны, Расеі, Нямеччыны і Францыі датычная ўкраінскага пытання запланаваная ў Менску на 11 лютага. Дамоўленасць аб яе правядзенні была дасягнутая 8 лютага падчас тэлефоннай канферэнцыі з удзелам Пятра Парашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Ангелы Мэркель і Франсуа Аланда.

Крыху пазней у той жа дзень Пуцін удакладніў: сустрэча ў нармандскім фармаце 11 лютага адбудзецца», калі датуль атрымаецца ўзгадніць шэраг пазіцый». Аналагічную заяву зрабіў ўвечары 8 лютага і прадстаўнік Кіева. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы на сваёй старонцы ў Facebook удакладніў: сустрэча ў нармандскім фармаце ў Менску магчымая толькі ў выпадку яе паспяховай падрыхтоўкі.

Фота: AP/Сяргей Грыц

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках