24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Вылучэнне Мікалая Статкевіча - адзіны варыянт

38
Павел Севярынец: Вылучэнне Мікалая Статкевіча - адзіны варыянт

Нельга дапускаць легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі на фоне перамоваў аб Украіне.

Пра гэта сайту charter97.org заявіў сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», былы палітвязень Павел Севярынец.

«Неаднаразова выпадала на кансультацыях з дэмакратычнымі лідарамі казаць, што вылучэнне Мікалая Статкевіча ў якасці адзінага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2015 у сённяшняй сітуацыі было б адзіным варыянтам, - сказаў палітык. - Гэты крок ясна пакажа, што сумленных выбараў у нас няма, але ёсць палітвязні. Удзел Мікалая Статкевіча ў кампаніі з'яўляецца, безумоўна, моцным маральным крокам і абавязкам усіх дэмакратаў».

Лідар БХД заявіў, што ўдзельнічаць у псеўдавыбарах нельга.

«Выбараў наогул няма, - сказаў Павел Севярынец. - Гэта спектакль Ярмошынай. Удзел дэмакратычных кандыдатаў у псеўдавыбарах гуляе на карысць рэжыму.

Калі ўлады вызваляць палітвязняў, але не зарэгіструюць Мікалая Статкевіча, удзельнічаць у выбарах таксама нельга. Змагаючыся за рэгістрацыю Статкевіча, трэба праводзіць сваю кампанію ўмацавання незалежнасці краіны. Назіранне за выбарамі трэба сфакусаваць на прыходзе выбарцаў і парушэннях. Нельга дапускаць легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі на фоне перамоў аб Украіне, якія праходзяць у Менску».

Фота: charter97.org

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках