24 лiстапада 2024, Нядзеля, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Францыі: Пастанова пра паездку Аланда і Мэркель у Менск будзе прынятая пасля перамоваў

4
МЗС Францыі: Пастанова пра паездку Аланда і Мэркель у Менск будзе прынятая пасля перамоваў

Кіраўнікі Францыі і Нямеччыны прымуць пастанову пасля тэлефонных перамоваў у сераду раніцай.

Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус у жывым эфіры радыёстанцыі France Inter паведаміў аб тым, што пастанова аб тым, ці накіруюцца прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у Менск будзе прынятая пасля іх тэлефонных перамоваў у сераду раніцай, паведамляе ТАСС.

"Пастанова аб тым, ці накіруюцца Аланд і Мэркель у Менск будзе прынятая пасля іх тэлефонных перамоваў сёння раніцай", - сказаў міністр.

"Плануюцца вельмі цяжкія перамовы. Трэба ўнікнуць вайны ў Еўропе. Варта распрацаваць і прыняць дамову, якая не будзе проста тэкстам на паперы а сапраўды будзе выконвацца", - адзначыў Фабіус.

"Развязанне ўкраінскага крызісу павіннае быць толькі палітычным. Пастаўляць узбраенне не ўваходзіць у планы Францыі", - дадаў ён.

Нагадаем, плануецца, што лідары Расеі, Украіны, Нямеччыны і Францыі правядуць у сераду, 11 лютага, сустрэчу ў Менску. Яны сустрэнуцца для абмеркавання ўкраінскага пытання.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках