24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Стэфановіч: Вылучэнне Статкевіча - моцная акцыя салідарнасці

9
Валянцін Стэфановіч: Вылучэнне Статкевіча - моцная акцыя салідарнасці

Вылучэнне Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты стане акцыяй салідарнасці і моцнай інфармацыйнай кампаніяй.

Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч, каментуючы прапанову вылучыць палітвязня Мікалая Статкевіча ў якасці адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі.

«Вылучэнне Статкевіча ў якасці адзінага - пытанне складанае. З пункту гледжання палітыкі, вядома, можа быць шмат розных нюансаў і цяжкасцей. Але калі разглядаць гэта як моцную сур'ёзную акцыю салідарнасці з палітвязнем - вядома, як праваабаронца я гэтую ідэю ўхваляю. Калі гэтае пытанне будзе падымацца ў грамадстве на самым сур'ёзным узроўні - гэта вельмі важна, - сказаў ён.

Праваабаронца ўважае ідэю вылучэння палітвязня выдатнай формай не толькі моцнай акцыі салідарнасці, але і інфармацыйнай кампаніі ва ўсёй краіне.

«Вельмі неабходна, каб людзі ведалі пра існаванне такой праблемы ў краіне, каб яны разумелі, што адзін з кандыдатаў у прэзідэнты яшчэ з мінулай выбарчай кампаніі дагэтуль знаходзіцца за кратамі. Ды і ў прынцыпе, у нас фактычна кожная выбарчая кампанія праводзіцца для таго, каб хтосьці патрапіў у турму - кандыдаты, актывісты, сябры ініцыятыўных груп. Грамадства павінна пра гэта ведаць і добра пра гэта памятаць, таму што гэта сур'ёзны паказчык «дэмакратыі» ў нашай краіне», - мяркуе праваабаронца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках