25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аланд і Мэркель пакінулі Менск без заяў

15
Аланд і Мэркель пакінулі Менск без заяў

У Менску закончыліся перамовы "нармандскай чацвёркі".

Прэзідэнты Украіны і Францыі, а таксама канцлерка Нямеччыны без стасункаў з прэсай выйшлі з будынка ў Менску, дзе праходзілі 16-гадзінныя перамовы.

У сталіцы Беларусі блізу 16 гадзін працягваліся перамовы "нармандскай чацвёркі", на якіх лідэры Украіны, Нямеччыны і Францыі абмяркоўвалі з прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным розныя варыянты развязання ваеннага канфлікту ў Данбасе, піша liga.net.

Пасля заканчэння перамоўнага марафону Ангела Мэркель першай пакінула будынак, дзе праходзіла сустрэча. За ёй выйшаў Франсуа Аланд, а крыху пазней Пятро Парашэнка, пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам, таксама пакінуў палац без публічных заяў для прадстаўнікоў СМІ.

Кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што "Нармандская чацвёрка" у дэкларацыі пацвердзіла суверэнітэт і цэласнасць Украіны.

Альтэрнатывы мірнаму развязанню канфлікту няма, гаворыцца ў дэкларацыі, "засведчанай на словах" чатырма прэзідэнтамі, у тым ліку Уладзімірам Пуціным.

Падпісваць заяву ўдзельнікі перамоў не сталі, "запэўніўшы яе на словах", піша zn.ua.

"Не, але мы запэўнілі яе выкананне сваімі словамі", - сказаў міністр, адказваючы на адпаведнае пытанне карэспандэнта.

Парашэнка пра дамоўленасці: Ніякай аўтаноміі і вывад войскаў РФ

Пасля заканчэння саміту прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што трохстаронняя кантактная група дамовілася аб спыненні агню з 15 лютага.

"Толькі што мне адрапартавалі, што трохстаронняя кантактная група падпісала дакумэнт, які рыхтаваўся ў велізарным напружанні і ў цяжкіх дыскусіях. Галоўнае, што здалелі дасягнуць, гэта тое, што а 00:00 15-га дня ўночы з суботы на нядзелю павінна быць абвешчанае безумоўнае і ўсёабдымнае спыненне агню", - сказаў ён

"Начальнікі генштабоў Украіны і Расеі правядуць у пятніцу перамовы аб кантролі за выкананнем рэжыму спынення агню ў Данбасе", - заявіў прэзідэнт.

Акрамя таго, са слоў Парашэнкі, кантактная група дамовілася аб вывадзе ўсіх замежных войскаў з тэрыторыі Украіны, і дасягнутая дамоўленасць аб вызваленні ўсіх закладнікаў на працягу 19 дзён. Таксама ўкраінскія памежнікі павінны аднавіць кантроль на дзяржаўнай мяжы да канца 2015 года.

Са слоў прэзідэнта, ні пра якую аўтаномію або федэралізацыю дамоўленасцей няма. "Украіне выстаўлялі непрымальныя ўмовы, Кіеў не пайшоў на ультыматумы", - адзначыў ён.

"Гэта было няпроста, і фактычна нам выстаўлялі ўсякія непрымальныя ўмовы, адыходы, здачы. Мы не пайшлі ні на якія ультыматумы і дакладна выявілі пазіцыю, што спыненне агню павінна адбыцца без папярэдніх умоў", - сказаў Парашэнка.

Нагадаем, што ў Менску ў Палацы незалежнасці з вечара 11-га і амаль да паўдня 12 лютага праходзілі перамовы ў так званым "нармандскім" фармаце з удзелам прэзідэнтаў Францыі Франсуа Аланда, Украіны Пятра Парашэнкі, Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель.

Еўрапейскія лідэры ўпэўненыя, што цяперашняе кола перамоў аб дээскалацыі збройнага канфлікту на ўсходзе Украіны, магчыма, з'яўляецца астатнім шанцам на дыпламатычнае ўрэгуляванне канфлікту.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках