25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ёрг Форбрыг: Здзіўляе, што пытанне аб кантролі над мяжой адкладзенае

10
Ёрг Форбрыг: Здзіўляе, што пытанне аб кантролі над мяжой адкладзенае

Менавіта праз адкрытую мяжу паміж РФ і Украінай сепаратысты атрымліваюць зброю і новых баевікоў.

Сёння ў Менску скончыліся перамовы, на якіх лідары Украіны, Нямеччыны і Францыі абмяркоўвалі з Уладзімірам Пуціным розныя варыянты развязання ваеннага канфлікту ў Данбасе. Дырэктар Фонду для дэмакратыі ў Беларусі ў Нямецкім фондзе Маршала Ёрг Форбрыг пракаментаваў сітуацыю ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Нядзіўна, што большасць пунктаў новых пагадненняў нагадваюць тыя пункты, якія былі ў менскіх пагадненнях, падпісаных у верасні мінулага года. І гэта натуральна, бо асноўныя спрэчныя моманты засталіся нязменнымі - ёсць два сепаратысцкія ўтварэнні, якія патрабуюць вялікіх правоў; прадаўжаецца ваенны канфлікт; ідуць спрэчкі з нагоды мяжы прымірэння, і тут геаграфія памянялася ў параўнанні з мінулым годам. Застаецца адкрытым пытанне аб расейска-ўкраінскай мяжы, якое ўкраінскі міністр замежных спраў назваў цэнтральным напярэдадні перамоваў у Менску. І гэта як раз тое пытанне, аб якім расейскі бок казаў, што не пагодзіцца з украінскімі патрабаваннямі. У гэтым сэнсе ў дакуменце вельмі мала новага», - сказаў ён.

Таксама палітолаг заявіў, што не верыць у тое, што падпісанае пагадненне прывядзе да ўрэгулявання канфлікту.

«Адзінае, што памянялася паслядоўнасць - даволі дзіўна бачыць у новым пагадненні, што пытанне аб расейска-ўкраінскай мяжы вызначанае як адно з апошніх для развязання. У пагадненні гаворыцца, што гэтае пытанне будзе разглядацца толькі ў канцы года. І гэта здзіўляе, бо менавіта адкрытая мяжа – тая брама, праз якую сепаратысты атрымліваюць абсталяванне, вайскоўцаў, гуманітарную дапамогу ад расейскага боку і гэтак далей.

Трэба яшчэ ўважліва глядзець на дэталі пагаднення, але мая першая рэакцыя на яго, што яно мала адрозніваецца ад папярэдняга, і ўсё будзе залежаць ад таго, як яго рэалізаваць. Мінулае пагадненне з такім зместам рэалізаваць не ўдалося, таму я скептычна ацэньваю магчымасць урэгулявання канфлікту», - дадаў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках