Аланд: Лідары «нармандскай чацвёркі» плануюць новую сустрэчу
16- 13.02.2015, 11:04
- 15,967
Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд заяўляе, што лідары «нармандскай чацвёркі» плануюць новую сустрэчу.
Як паведамляе радыёстанцыя «Эхо Москвы», з ягоных слоў, на наступным тыдні выкананне Менскіх дамоўленасцей будзе абмяркоўвацца праз тэлефон, а праз некалькі тыдняў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, прэзідэнт Францыі Аланд, канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін могуць зноў сустрэцца асабіста.
Нагадаем, учора ў Менску адбыліся перамовы аб урэгуляванні крызісу ў Данбасе пры ўдзеле прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, прэзідэнта Францыі Аланда, канцлера ФРГ Ангелы Мэркель і прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.
Фота: AP