25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці прадпрыемствы СЭЗ масава звальняюць персанал

41
У Берасці прадпрыемствы СЭЗ масава звальняюць персанал

Большасць рэзідэнтаў перажываюць самы глыбокі крызіс за ўсю 18-гадовую гісторыю СЭЗ.

Крызіс здарыўся бліжэй да канца 2014 года. Сярэдняспісачная колькасць работнікаў скарацілася амаль на 300 чалавек, сярэдні заробак па году - 5,5 мільёнаў рублёў.

«Нам кожны дзень тэлефануе мноства людзей, якія прапануюць свае паслугі. Яны згодныя на любы заробак. Але на прадпрыемстве цяпер няма вакансій. У нас стабільны калектыў, і ніхто не звальняецца: усіх усё задавальняе», - паведамілі «Вячэрняму Брэсту» ў аддзеле кадраў прадпрыемства - рэзідэнта СЭЗ «Боншэ», размешчанага ў раёне аэрапорта.

А бо яшчэ не так даўно Жабінка, да прыкладу, увешаная абвесткамі аб прыёме на працу на гэта прадпрыемства ў сувязі з пашырэннем плошчаў у вырошчванні шампіньёнаў. Цяпер грыбаводаў з Берасця і з райцэнтра дастаўляюць на працу і назад аўтобусамі. І чарговы «заклік» можа здарыцца толькі пасля ўводу запланаванага трэцяга вытворчага корпуса.

Але гэта на адным са стабільна працуючых прадпрыемстваў Свабоднай эканамічнай зоны. А большасць рэзідэнтаў перажываюць, мабыць, самы глыбокі крызіс за ўсю 18-гадовую гісторыю існавання СЭЗ.

Удзельная вага СЭЗ «Берасце» ў агульнай занятасці насельніцтва Берасцейскай вобласці ў «шчасным» 2013 складала 3,6%. А гэта ні многа ні мала больш за 23 тыс. чалавек. За год на прадпрыемствах-рэзідэнтах было створана дадаткова 1890 працоўных месцаў. Вытворчасць прамысловай прадукцыі павялічылася на 27% і склала адну пятую частку ў прамысловым сектары Берасцейшчыны.

«Негатыўныя з'явы сталі адчувацца ў эканоміцы прадпрыемстваў у трэцім квартале 2014 года, - распавядае намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ «Берасце» Аляксандр Парцянка. - Большасць нашых прадпрыемстваў працуе на расейскі рынак. І пасля абвалу расейскага рубля гандляваць у РФ стала нявыгадна. Тыя кошты, па якім там гатовыя купляць нашу прадукцыю, у большасці выпадкаў стратныя для прадпрыемстваў. У сітуацыі, якая склалася некаторыя з рэзідэнтаў працягваюць працаваць сабе ў страту - каб не страціць рынак і ў надзеі, што сітуацыя хутка нармалізуецца. Іншыя, наадварот, перасталі адгружаць прадукцыю ў Расею. Як вынік - знізіліся аб'ёмы вытворчасці і скараціліся працоўныя месцы».

«Падножку» прадпрыемствам падставіў і айчынны рынак. Мараторый на рост коштаў знішчыў іх надзеі хоць неяк паправіць справы. Сыравіна ў свабодную эканамічную зону паступае ў асноўным імпартная. Кошты на яе няўхільна паўзуць уверх, а кампенсаваць гэтыя выдаткі стала немагчыма. Прадпрыемствам даводзіцца «выкручвацца». Яны эканомяць на ўсім, уключаючы колькасць персаналу.

Хтосьці вымушаны практычна за адзін раз звярнуцца да значнага скарачэння працоўных месцаў. Іншыя адпраўляюць супрацоўнікаў у адпачынак за свой кошт. Трэція пераводзяць сваіх на няпоўны працоўны дзень або няпоўны працоўны тыдзень.

Больш балюча крызіс ударыў па прадпрыемствах мясаперапрацоўкі, якія складаюць значную долю ў СЭЗ. Асабліва па такім буйным з іх, як «Інка-Фуд» і «Белавежскія дэлікатэсы». Гэтыя прадпрыемствы «штарміла» ўвесь мінулы год. Акрамя агульных для ўсіх праблем, тут яшчэ адчуваюць перманентныя цяжкасці з сыравінай (у тым ліку праз афрыканскую чумы свіней і накладзенай забароны на імпарт мясной сыравіны з шэрагу краін). На «Белавежскіх далікатэсах» у студзені пад скарачэнне трапілі блізу 50 чалавек.

Паводле інфармацыі з вартых даверу крыніц, на адным з «атлантаў» СЭЗ - «Інка-Фуд» скарачэнні закрануць сотні чалавек. Удакладніць гэтую інфармацыю не ўдалося. Кіраўнікі прадпрыемства, якім мы датэлефанаваліся, наадрэз адмаўляюцца каментаваць што-небудзь (што, зрэшты, нядзіўна).

Прадпрыемства «Белс» у вытворчасці офіснай мэблі, як і большасць, вымушанае было скараціць аб'ёмы вытворчасці. Тут працуюць блізу 350 чалавек. Са слоў намесніка дырэктара Аляксандра Пытаева, пастараліся пратрымацца і абысціся без скарачэнняў. Праўда, заробак у рабочых стаў меншы. А ІТР ў студзені перавялі на 4-дзёнку.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках