25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» шукае замену беларускаму імпарту

4
«Газпром» шукае замену беларускаму імпарту

«Газпром» шукае ў Расеі замену замежным пастаўшчыкам, у якіх закупляе прадукцыю не менш як на $2,5 млрд у год.

Савет дырэктараў кампаніі 4 лютага ўнёс папраўку ў палажэнне аб закупках, паведаміла кампанія. Цяпер вырабы з металу і машынабудаўнічая прадукцыя, у тым ліку аўтамабілі, сельскагаспадарчая, дарожна-будаўнічая і камунальная тэхніка, будуць закупляцца пераважна ў расейскіх вытворцаў, «за выключэннем выпадкаў адсутнасці вытворчасці ў Расеі названых тавараў і іх аналагаў», пішуць «Ведамасці».

Але машынабудаваннем і металургіяй «Газпром» абмяжоўвацца не мае намеру. Яшчэ напрыканцы мінулага года кампанія стала ўкараняць праграму імпартазамяшчэння. У спісе (ёсць у «Ведамасцях») фігуруе амаль 400 найменняў замежнай прадукцыі. «Газпрому» яны патрэбныя ў колькасці 30 000-41 500 адзінак у год. У спісе канцэрна для замяшчэння значыцца 410 замежных пастаўшчыкоў з 20 краін. Больш за чвэрць - кампаніі з ЗША, Нямеччыны, Францыі, Вялікай Брытаніі і Японіі. Сярод іх такія гіганты, як Siemens, Motorola, Schlumberger, Weatherford, Baker, Schneider Electric, MAN Turbo, Kenwood, Sumitomo, Kawasaki, Caterpillar і інш.

Блізкая да «Газпрому» крыніца пацвердзіла наяўнасць такога спісу. З яго слоў, праграма «распрацаваная ў дачыненні да вытворцаў тых краін, якія ўвялі або падтрымалі санкцыі супраць Расеі». Зрэшты, «Газпром» хацеў бы знайсці замену і пастаўшчыкам з краін, якія не падтрымалі санкцыі. Напрыклад, у спісе фігуруюць беларускае ЗАТ «Гідрадынаміка», ізраільская Ormant, вытворцы труб з Індыі Corus і Welspum і Аргенціны - Tenaris. У спіс таксама ўключаныя ўкраінскія "Зоря-машинпроект» і «Икор».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках