25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Бундэстага: Расеі пагражаюць новыя санкцыі за парушэнне замірэння

13
Дэпутат Бундэстага: Расеі пагражаюць новыя санкцыі за парушэнне замірэння

Калі рэжым спынення агню на Данбасе не будзе выконвацца, РФ можа разлічваць на новыя санкцыі ЕЗ.

Пра гэта заявіў старшыня камітэта замежных спраў нямецкага Бундэстагу Норбэрт Рэтген, паведамляе ZN.ua.

Палітык усклаў адказнасць за баявыя дзеянні, якія не сціхаюць у Дэбальцаве, асабіста на прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

Рэтген адзначыў, што не бачыць ніякіх супярэчнасцяў паміж сепаратыстамі і кіраўніцтвам у Маскве: "У кожным выпадку, тое, што павінна адбыцца, вызначае Пуцін", - заявіў ён.

12 лютага ў Менску паводле вынікаў перамоў лідараў краін "нармандскай чацвёркі" прадстаўнікі кантактнай групы падпісалі дакумент "Комплекс захадаў для выканання Менскіх пагадненняў".

Першым пунктам дакумента прадугледжана "неадкладнае і усёабдымнае спыненне агню ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей Украіны і яго строгае выкананне пачынаючы з 00:00 (Кіеўскі час) 15 лютага 2015".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках