25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» пачаў наўпроставыя пастаўкі газу тэрарыстам

10
«Газпром» пачаў наўпроставыя пастаўкі газу тэрарыстам

Расейскі «Газпром» пачаў наўпроставыя пастаўкі прыроднага газу тэрарыстычным арганізацыям на ўсходзе Украіны «ДНР» і «ЛНР».

Гэта супярэчыць існаму кантракту з НАК «Нафтагаз Украіны», піша УНІАН.

«У адпаведнасці з заяўкай НАК «Нафтагаз Украіны», «Газпром» сёння павялічыў пастаўкі газу ва Украіну, у тым ліку праз газавымяральныя станцыі «Прохараўка» і «Платава», - цытуе прэс-служба старшыню ўправы «Газпрома» Аляксея Мілера.

Раней Мілер заяўляў пра пачатак з 19 лютага паставак газу ў зону АТА. Аднак, паводле звестак украінскага аператара ГТС «Укртрансгаз», з тэрыторыі Расеі 19 лютага было імпартавана 29,5 млн куб.м газу ва Украіну праз газавымяральныя станцыі (ГВС) «Суджа», «Валуйкі», «Сахранаўка» і «Пісараўка».

Акрамя гэтага, 19 лютага ўвечары кіраўнік «Нафтагаза» Андрэй Кобалеў заявіў, што НАК не будзе аплачваць рахунак «Газпрома» за пастаўкі прыроднага газу ў зону АТА.

Пры гэтым Кобалеў дадаў, што кірункі пастаўкі расейскага газу ва Украіну, паводле дзейнага кантракту, рэгулююцца выключна заяўкамі «Укртрансгаза».

Са слоў Кобалева, нягледзячы на заявы кіраўніка «Газпрома» пра пачатак з 19 лютага паставак газу ў зону АТА, у НАКа няма інфармацыі аб гэтым факце, бо на тых газавымяральных станцыях ужо працяглы час не прысутныя прадстаўнікі ўкраінскай кампаніі.

Факт наўпроставых паставак «Газпромам» газу на тэрыторыі, не падкантрольныя ўкраінскай улады, павялічвае імавернасць трапляння расейскага манапаліста пад санкцыі ЕЗ і ЗША.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках