25 лiстапада 2024, панядзелак, 15:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Кэры: Новыя санкцыі супраць Расеі будуць мець больш шырокі эфект

15
Джон Кэры: Новыя санкцыі супраць Расеі будуць мець больш шырокі эфект

Абама прыме пастанову аб новых санкцыях супраць Расеі найбліжэйшым часам.

Новыя санкцыі супраць Расеі, у выпадку іх увядзення ЗША, павінны будуць пасеяць сярод расейцаў сумневы ў правільнасці палітыкі расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, піша ZN.ua са спасылкай на The New York Times.

Амаль праз тыдзень пасля таго, як павінна было пачацца спыненне агню, дзяржсакратар ЗША Джон Кэры сустрэўся са сваім брытанскім калегам, каб абмеркаваць пытанне аб увядзенні дадатковых санкцый праз "нахабныя" парушэнні Расеяй менскага пагаднення.

"Мы дакладна ведаем, што менавіта Расея пастаўляе сепаратыстам, - сказаў Кэры ў пачатку сустрэчы з брытанскім міністрам замежных спраў Філіпам Хамандам, - мы не збіраемся сядзець і нічога не рабіць, і быць часткай гэтых надзвычай баязлівых паводзін за кошт суверэнітэту і цэласнасці нацыі".

Пасля іх сустрэчы Кэры паведаміў журналістам, што цяпер разглядаюцца "больш сур'ёзныя санкцыі". Ён чакае, што амерыканскі прэзідэнт Барак Абама прыме пастанову што да іх найбліжэйшым часам. Пры гэтым Кэры не ўдакладніў, калі гэтыя санкцыі могуць быць уведзеныя і ўвойдуць у дзеянне.

Амерыканскі дзяржсакратар таксама адзначыў, што адміністрацыя Абамы раней імкнулася да таго, каб санкцыі маглі паўплываць на расейскае кіраўніцтва, не наносячы шкоды звычайным расейцам. Цяпер жа гаворка ідзе пра тое, каб абмежавальныя меры ў дачыненні да Расеі мелі больш шырокі эфект. Яны павінны будуць справакаваць сумневы ў палітыцы расейскага прэзідэнта.

Са стратай Дэбальцава ў заходніх краінах расце заклапочанасць аб Марыупалі, які можа стаць наступнай мэтай баевікоў.

"Аднак абурэнне ў заходніх сталіцах яшчэ павінна прывесці да пакета жорсткіх новых мер накшталт эканамічных санкцый або паставак абарончых узбраенняў украінскаму войску. І яшчэ застаецца пад пытаннем, ці змогуць ЗША і іх саюзнікі ўжыць эфектыўныя захады ў адказ, накіраваныя супраць падтрымкі сепаратыстаў Расеяй", - адзначае аўтар артыкула.

Хаманд, у публічных каментарах якога нічога не гаворыцца пра санкцыі, таксама асудзіў агрэсію Расею, падкрэсліваючы пры гэтым неабходнасць захавання "выраўноўвання" паміж еўрапейскімі і амерыканскімі стратэгіямі аб Украіне.

ЗША і іх саюзнікі з ЕЗ абмяркоўваюць магчымасць прыняцця дадатковых абмежавальных мер у дачыненні да Масквы праз сітуацыю на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках