25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэры пра новыя санкцыі для Расеі: Набліжаецца план «Б»

15
Кэры пра новыя санкцыі для Расеі: Набліжаецца план «Б»

Новыя крокі Вашынгтона прадугледжваюць санкцыі для Масквы і дадатковую падтрымку Украіне.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што новыя санкцыі супраць Расеі праз яе агрэсію ва Украіне могуць быць уведзеныя ў самы бліжэйшы час, бо менскія абавязанні аб урэгуляванні сітуацыі на Данбасе не выконваюцца.

"На сённяшні дзень ні Расея, ні падтрымоўваныя ёю сілы не наблізіліся да выканання сваіх абавязанняў", - сказаў ён, выступаючы ў камітэце замежных спраў Палаты прадстаўнікоў.

Паводле ягоных слоў, час прыняцця пастановы блізкі. "План "Б" прадугледжвае ўзмацненне санкцый і дадатковую падтрымку Украіны", - паведаміў Кэры, дадаўшы, што прэзідэнт ЗША Барак Абама прыме пастанову пасля кансультацыі з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель, перадае BBC.

Паводле звестак украінскіх вайскоўцаў, Расея практычна штодня перакідае ва Украіну новых ваеўнікоў і бранявую тэхніку. Тым часам, тэрарысты пад выглядам адводу цяжкага ўзбраення перасоўваюць зброю на новыя пазіцыі. Цяпер значная колькасць расейскай тэхнікі сканцэнтраваная на Марыупальскім кірунку.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках