25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША вызначаюцца, ці пастаўляць Украіне ПТРК «Джавелін»

47
ЗША вызначаюцца, ці пастаўляць Украіне ПТРК «Джавелін»

Дарадцы прэзідэнта ЗША абмяркуюць варыянты дзеянняў на гэтым тыдні.

Урад ЗША разглядае пытанне аб выдаванні процітанкавых пераносных ракетных комплексаў "Джавелін", стралковай зброі і боепрыпасаў Украіне, каб дапамагчы краіне супрацьстаяць расейскай агрэсіі, піша выданне The Wall Street Journal.

Пентагон ужо даўно прапаноўвае даць Украіне смяротную зброю, але да нядаўняга часу Белы дом даваў зразумець, што мала зацікаўлены ў гэтым, паколькі хоча пазбегнуць эскалацыі канфрантацыі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, піша zn.ua.

Тым не менш, на фоне новага ўсплёску баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны, Белы дом і вайсковыя лідэры зірнулі на праблему з іншага боку і падумваюць аб надаванні процітанкавых ракет.

Разам з тым, чыноўнікі падкрэсліваюць, што пакуль пастановаў ніякіх не прынята.

Як паведаміла спікерка Дзярждэпартамента ЗША Джэн Псакі, Злучаныя Штаты не прынялі пастановы забяспечваць Украіну смяротнай зброяй, у той жа час такая падтрымка не выключаная ў будучыні.

Амерыканскае выданне New York Times паведаміла, што ЗША разглядаюць магчымасць перадаць зброю Украіне. Пры гэтым у Вашынгтоне свой пункт гледжання на такія крокі змянілі нават тыя, хто раней выступаў супраць вайсковай дапамогі Кіеву. У гэты ж час, фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель зноў адмовілася пастаўляць зброю Украіне.

Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер нават заявіў, што пераконваў амерыканцаў адмовіцца ад паставак ва Украіну ўзбраення так як, на ягоную думку, гэта толькі павялічыць колькасць смерцяў.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках