25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лешэк Бальцаровіч: «Вялікі эканаміст» Лукашэнка вядзе Беларусь да катастрофы

17
Лешэк Бальцаровіч: «Вялікі эканаміст» Лукашэнка вядзе Беларусь да катастрофы

Беларуская эканоміка трымалася на плыву толькі дзякуючы расейскім мільярдам.

Пра гэта 68-гадовы польскі прафесар, адзін з самых вядомых рэфарматараў у свеце Лешэк Бальцаровіч заявіў падчас лекцыі ў Кіеве, піша from-ua.com.

«Беларусь пачала добра. Потым абралі Лукашэнку, а ён - «вялікі» эканаміст - сказаў «хопіць, больш выбараў не будзе, будзем эканоміць на палітычных выдатках». І так да гэтага часу. Можна пачуць, што Беларусь - гэта рай, але тыя, хто так кажа, не памятаюць пра мільярды даляраў, якія ўлівала Расея. Калі б іх не было, ужо здарылася б катастрофа.

Беларусь, той жа Туркменістан - амаль сацыялізм. Большасць прадпрыемстваў належаць дзяржаве. Такія прадпрыемствы ва ўсіх краінах, у Польшчы таксама, падуладныя палітыкам, якія прызначаюць сваіх кіраўнікоў. Гэтыя дзяржпрадпрыемствы дрэнныя з пункту гледжання эканамічнага росту і стандартаў жыцця», - адзначыў ён.

Лешэк Бальцаровіч - адзін з самых вядомых рэфарматараў у свеце. Ён - ініцыятар і арганізатар радыкальных рэформаў у Польшчы, якія зрабілі краіну адной з самых паспяховых у ЕЗ. Польская эканоміка расла нават у крызісныя 2008-2009 гады.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках