Знішчальнікі NATO перахапілі над Балтыкай расейскі Іл-76
8- 3.02.2015, 17:07
- 18,798
Самалёты місіі паветранай паліцыі NATO ў аўторак падняліся на перахоп самалёта Іл-76, які належыць узброеным сілам РФ.
Пра гэта паведамляюць Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі, піша "Еўрапейская праўда".
"Знішчальнікі Typhoon, якія належаць да місіі паветранай паліцыі NATO, 3 снежня падняліся на перахоп самалёта узброеных сіл РФ Іл-76", - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, апошні інцыдэнт з перахопам расейскага самалёта над Балтыкай адбыўся ў канцы мінулага тыдня.
Акрамя таго, раней знішчальнікі каралеўскіх ВПС Брытаніі Eurofighter Typhoon у сераду падняліся на перахоп двух расейскіх бамбавікоў, здольных несці ядравыя зарады. СМІ паведамлялі, што на борце аднаго з самалётаў была ядравая зброя.