Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца 10 траўня
1- 4.02.2015, 18:10
- 8,680
Другі тур галасавання, калі ён спатрэбіцца, прызначаны на 24 траўня.
Прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбудуцца 10 траўня, абвясціў у сераду спікер сэйма Радаслаў Сікорскі, піша "Інтэрфакс".
"Я прыслухаўся да грамадскай думкі, я загадаў правесці выбары 10 траўня", - сказаў ён, выступаючы ў сэйме.
Другі тур галасавання, калі ён спатрэбіцца, прызначаны на 24 траўня.
Чакаецца, што фаварытам на галасаванні будзе дзейны кіраўнік дзяржавы Браніслаў Камароўскі, адзначае агенцтва EFE.