25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Пуцін ледзь трымае ўладу ў сваіх руках

9
The Wall Street Journal: Пуцін ледзь трымае ўладу ў сваіх руках

Расейскі прэзідэнт адцягвае ўвагу расейцаў ад унутраных праблем агрэсіяй супраць Украіны, але вайна становіцца менш папулярнай.

Рэжым Уладзіміра Пуціна пад пагрозай, бо паглыбленне эканамічнага крызісу ў Расеі падсілкоўвае раскол сярод расейскай эліты і насельніцтва наконт вайны ва Ўкраіне, якой прэзідэнт адцягвае ўвагу ад унутраных праблем.

Пра гэта сёння піша амэрыканскае выданне Wall Street Journal (пераклад - zn.ua).

Аглядальнік піша, што Пуцін пачаў жорсткую гульню "ў баязліўца" з Захадам, падчас якой узмацненне эканамічнага ціску праз агрэсію супраць Украіны заканчваецца наступам расейскіх войскаў і прарасейскіх тэрарыстаў у Данбасе. Улічваючы мэты расейскай і заходняй старон, вайна на знясіленне можа доўжыцца няпэўны тэрмін.

На думку аглядальніка, улады Расеі пачынаюць падаваць панічныя сігналы, якія сведчаць пра іх страх. Прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў 27 студзеня заявіў, што адлучэнне краіны ад сусветнай аплатнай сістэмы SWIFT выкліча адказ "без абмежаванняў". Хоць што ён меў на ўвазе, невядома. Кіраўнік банка "ВТБ", які трапіў пад санкцыі Захаду, прыстрашыў, што адлучэнне ад SWIFT будзе азначаць пачатак вайны, а былы міністр замежных спраў РФ Ігар Іваноў заявіў, што ў канфрантацыі можа быць ужытая ядзерную зброю.

"На праўду ж расейскія лідэры перажываюць праблемы, якія самі і стварылі. Стабільны рост узроўню жыцця ў 2000-х гадах дзякуючы высокаму кошту нафты і газу прычыніўся да эйфарыі і ўкладання неабвешчанага пагаднення паміж уладай і грамадствам, згодна з якім расейцы дазваляюць уладзе рабаваць краіну, пакуль іхныя даходы растуць", - гаворыцца ў артыкуле.

Аднак цяпер кошт нафты абрынуўся, а ў Расеі няма іншай сфэры эканомікі, якая б прыносіла вялікія прыбыткі. Маскве патрэбныя інвестыцыі з Захаду, якія не паступяць дзеля вайны ва Украіне. На фоне гэтых абставін кіроўны рэжым у Расеі апынуўся пад пагрозай. 110 чалавек з атачэння Пуціна разам з ім самім кантралююць 35% багаццяў краіны, а больш за 50% дарослага насельніцтва РФ маюць даходы на ўзроўні 871 даляр ЗША і ніжэйшыя. У гэты ж час кошты выраслі ў сярэднім на 15,4%.

"Устурбаваная ўлада ў адказ зменшыла кошт гарэлкі, нягледзячы на патрэбу напоўніць бюджэт. Такім чынам, моцны алкаголь стаў транквілізатарам для грамадства", - гаворыцца ў артыкуле.

Калі эканамічная сітуацыя ў Расеі працягне пагаршэнне, расейцы могуць зрабіць як і ўкраінцы, якія летась паўсталі супраць карумпаванай улады. На думку аглядальніка, магчымасць такога сцэнару і прымусіла ўлады Расеі развязаць вайну ва Украіне.

Пры гэтым плата за вайну старанна хаваецца ад расейцаў. Крэмль замоўчвае велізарныя страты ў вайне супраць Украіны. А расейскія вайскоўцы спрабуюць замаскаваць адпраўку жаўнераў на Данбас. Адначасова 52 тысячы жаўнераў РФ стаяць на ўкраінскай мяжы і чакаюць загаду наступаць. Але адкрытае ўварванне можа стаць пачаткам канца для рэжыму Пуціна.

"Піраміда ўлады ў Расеі вельмі нестабільная. Капітал бяжыць з краіны, а тысячы расейскіх чыноўнікаў маюць запасныя планы ўцёкаў з грашыма на Захад. Пуцін і ягоныя паплечнікі не наважацца на агрэсію, калі гэта будзе пагражаць іхнаму рэжыму. І таму для Захаду сама пара ўзмацніць сваю падтрымку", - гаворыцца ў артыкуле.

Выданне Forbes пісала, што расейскія алігархі незадаволеныя Пуціным, але ён трымае ў закладніках іхнія мільярды. Адзін з былых расейскіх алігархаў Сяргей Пугачоў заяўляў, што ў Расеі больш не існуе межаў паміж прыватнай і дзяржаўнай уласнасцю. Усё падкантрольнае асабіста прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, а алігархі напраўду з'яўляюцца толькі ягонымі "феадаламі". Пры гэтым часопіс Forbes пісаў, што Пуцін ратуе алігархаў за кошт расейцаў.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках