28 лiстапада 2024, Чацвер, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аланд: Не дамовімся аб Украіне - будзе вайна

67
Аланд: Не дамовімся аб Украіне - будзе вайна

Прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд перасцерагае аб магчымасці вайны.

Аб гэтым паведамляе ў суботу сайт французскай газеты "Фігаро".

"Я думаю, што гэта - апошні шанец. Калі мы не зможам прыйсці да доўгачасовага мірнага пагаднення, мы выдатна ведаем далейшы сцэнар: у гэтага ёсць назва, гэты сцэнар называецца вайной", - цытуе Інтэрфакс словы Франсуа Аланда.

У той жа час канцлерка Нямеччыны заявіла, што сітуацыю ва Украіне не магчыма развязаць выключна ваенным шляхам. Для гэтага варта зрабіць крокі для выканання менскіх дамоўленасцей, паведамляе УНІАН.

"Ваенным шляхам гэты крызіс мы не зможам развязаць, таму патрэбныя крокі на шляху рэалізацыі менскіх дамоўленасцей", - паведаміла Ангела Мэркель, выступаючы на Мюнхенскай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі ў суботу.

Са слоў Мэркель, у гэтым кантэксце важнымі былі апошнія візіты лідараў Нямеччыны і Францыі ў Кіеў і Маскву.

"Пасля ўчорашніх перамоваў з Аландам мы яшчэ не ведаем, ці дамагліся мы поспеху. Але я мяркую, што гэты візіт меў сэнс", - сказала канцлерка Нямеччыны.

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках