24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Стэфановіч: Улады не збіраюцца вызваляць палітвязняў

5
Валянцін Стэфановіч: Улады не збіраюцца вызваляць палітвязняў

Палітычныя зняволеныя наўрад ці могуць разлічваць на хуткае вызваленне.

Намеснік кіраўніка праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч мяркуе, што беларускія ўлады не пойдуць бліжэйшым часам на вызваленне палітычных зняволеных, паведамляе «Радыё Рацыя».

Паказальным з'яўляецца апошняя справа палітвязня Мікалая Дзядка, які ўжо фактычна адбыў папярэдні тэрмін пакарання, але быў зноў асуджаны за некалькі дзён да выхаду з турмы на 1 год і 3 дні зняволення, нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням яе адміністрацыі. Гэта выглядае дэманстратыўна з боку ўладаў, мяркуе праваабаронца.

- Асуджэнне Мікалая Дзядка, а я нагадаю, было яно на фоне ўсіх гэтых візітаў замежных высокапастаўленых чыноўнікаў у Беларусь. Мне здаецца, асуджэнне было не выпадковым, бо ў нейкім сэнсе з'яўляецца сігналам беларускіх уладаў што да пытання палітычных вязняў, якое яны развязваць, прынамсі, бліжэйшым часам, не збіраюцца. Бо задачы захавання стабільнасці, недапушчэння дэстабілізацыі значна больш важныя для ўладаў, чым стасункі з Захадам.

Хацелася б памыліцца, але іншыя палітычныя зняволеныя таксама наўрад ці могуць разлічваць на хуткае вызваленне. Задача беларускага МЗС палягае ў тым, каб Захад прыняў Беларусь такой, якой яна ёсць, без усялякіх умоў і павуччэнняў. Пазіцыя афіцыйнага Менска з нагоды падзей ва Украіне паспяхова канвертуецца не толькі ўнутры Беларусі, сярод яе грамадзян, якія жадаюць захавання стабільнасці, але і на Захадзе. І мы гэта бачым, - мяркуе Валянцін Стэфановіч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках