25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эва Копач: Расею чакаюць яшчэ больш балючыя санкцыі

5
Эва Копач: Расею чакаюць яшчэ больш балючыя санкцыі

ЕЗ увядзе яшчэ больш балючыя для Расеі эканамічныя санкцыі.

Кіраўніца ўрада Польшчы Эва Копач заяўляе, што РФ не цалкам выконвае ўмовы дасягнутых месяц таму Менскіх дамоўленасцей.

Як перадае УНІАН, пра гэта яна заявіла сёння на супольнай з прэм'ер-міністрам Францыі Мануэлем Вальсам прэс-канферэнцыі ў Варшаве.

"Варта заўважыць, што не толькі тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны, але і тое, што пачынаецца ў Малдове ды Грузіі, сведчыць аб тым, што Расея напраўду не з'яўляецца той стараной, якая, відавочна, дакладна і падрабязна рэалізуе дамоўленасці", - сказала Копач, адказваючы на пытанне, як яна ацэньвае выкананне Менскіх дамоўленасцей.

Са слоў Копач, гэтыя дамоўленасці выконваюцца часткова, адводзіцца толькі частка тэхнікі.

У той жа час прэм'ерка Польшчы адзначыла, што падтрымлівае развязанне канфлікту на ўсходзе Украіны дыпламатычным, а не вайсковым шляхам, і дадала, што такое ж меркаванне падзяляе кіраўнік урада Францыі.

"Хачу рашуча падкрэсліць, што ўсялякі мір будзе лепшы за ўсялякую вайну", - сказала Копач. Менавіта таму, з ейных слоў, Еўрапейскі Звяз хоча дзейнічаць з дапамогай санкцый супраць РФ.

Як сказала Копач, у выпадку парушэння Менскіх дамоўленасцей ЕЗ аднагалосна ўвядзе яшчэ больш балючыя для Расеі эканамічныя санкцыі. Паводле ейных слоў, еўрапейская супольнасць сочыць, што адбываецца з выкананнем гэтых дамоўленасцей.

Прэм'ер Францыі паўтарыў свой пункт гледжання аб тым, што варта сканцэнтравацца на "логіцы міру" замест "логікі вайны" ў развязанні канфлікту на Данбасе.

"Сітуацыя ва Украіне, вядома, турбуе", - сказаў ён, каментуючы выкананне Менскіх дамоўленасцей.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках