25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскі Звяз прадоўжыў санкцыі супраць Расеі

2
Еўрапейскі Звяз прадоўжыў санкцыі супраць Расеі

Улады ЕС апублікавалі пастанову аб падаўжэнні санкцый супраць грамадзян Расеі ды Украіны да 15 верасня.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у афіцыйным часопісе ЕЗ, піша РБК.

З спісу была выключаная былая віцэ-спікерка Дзярждумы РФ Людміла Швяцова. Яна памерла ў выніку хваробы ўночы 29 кастрычніка 2014 года.

Аб прадаўжэнні на паўгода персанальных санкцыяў у дачыненні да 150 фізічных і 37 юрыдычных асоб Рада Еўропы паведаміла напярэдадні. У афіцыйным паведамленні Рады гаварылася, што яе пастанова азначае ўваходжанне ў дзеянне палітычнай пастановы Рады замежных спраў ЕЗ, якая была прынятая ў канцы студзеня 2015 года.

Персанальныя санкцыі ЕЗ і ЗША сталі ўводзіць супраць Расеі пасля акупацыі Крыму. 17 сакавік 2014 ЕЗ увёў санкцыі супраць 21 расейскага і крымскага палітыка. Пасля гэтага спіс некалькі разоў пашыраўся. Персанальныя санкцыі прадугледжваюць арышт актываў фізічных і юрыдычных асоб і забарону на ўезд у Еўразвяз.

У чэрвені 2015 на саміце ЕЗ будзе разглядацца пастанова аб працягу санкцыі супраць Расеі. Таксама пытанне пашырэння павінна абмяркоўвацца на сустрэчы лідараў ЕЗ 19-20 сакавіка 2015 года. Аднак, паводле звестак крыніц Reuters сярод еўрапейскіх дыпламатаў, лідары ЕЗ наўрад ці прымуць пастанову аб узмацненні жорсткасці санкцый супраць Расеі. Асноўныя дэбаты распачнуцца вакол таго, ці павінен ЕЗ паказваць сваю рашучасць і пашырыць санкцыі ў дачыненні да Расеі, уведзеныя ў ліпені 2014 або пачакаць і паглядзець за выкананнем менскіх дамоўленасцей.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках