25 лiстапада 2024, панядзелак, 2:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Захад гатовы да новых санкцый у дачыненні да Расеі

1
Ангела Мэркель: Захад гатовы да новых санкцый у дачыненні да Расеі

Захад не забудзе паводзіны Расеі ў дачыненні да Крыма.

З такой заявай выступіла канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, паведамляе РІА "Новости". Яна падкрэсліла, што санкцыі не з'яўляюцца самамэтай.

Акрамя таго, Мэркель заявіла, што Захад не забудзе паводзіны Расеі ў дачыненні да Крыма, "але сітуацыя такая, што трэба ісці далей шляхам мірнага развязання ўкраінскага канфлікту".

"Мы гэтага не забудзем, у тым ліку таму, што такім чынам еўрапейскі мірны парадак быў пастаўлены пад сумнеў. Але ўсё адно і менавіта таму важна, каб мы працавалі для дасягнення мірнага развязання і не дапускалі, каб тэрытарыяльная цэласнасць Украіны была зноў пастаўленая пад сумнеў", - сказала Мэркель.

Раней паведамлялася, што прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў рамках свайго візіту ў Нямеччыну праводзіць сустрэчу з Мэркель.

Перад гэтым 5 сакавіка Парашэнка і Мэркель у тэлефонным рэжыме абмеркавалі сітуацыю на Данбасе. Як паведамлялася, падчас гутаркі суразмоўцы адзначылі патрэбу павелічэння колькасці назіральнікаў АБСЕ і тэхнічнага абсталявання місіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках