25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ і ЗША дамовіліся аб узмацненні санкцый супраць Расеі

21
ЕЗ і ЗША дамовіліся аб узмацненні санкцый супраць Расеі

Санкцыі ўзмоцняць у выпадку невыканання Менскіх пагадненняў.

Лідары Еўрапейскага Звязу і ЗША абмеркавалі сітуацыю ва Украіне і заявілі пра гатоўнасць узмацняць санкцыі, калі Менскія дамоўленасці не будуць выконвацца і падтрымліваць Украіну. Пра гэта было заяўлена падчас відэа-канферэнцыі прэзідэнта Еўрапейскай Рады Дональда Туска з лідарамі Францыі, Нямеччыны, Італіі, Вялікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі, якая адбылася ў аўторак, паведамляе УНИАН са спасылкай на прэс-службу Рады Еўропы.

«У дачыненні Украіны і Расеі лідары дамовіліся падтрымліваць поўную імплементацыю Менскіх дамоўленасцей, дасягнутых у верасні 2014 года і ўмовы, узгодненыя для выканання 12 лютага 2015 г. Лідары дамовіліся, што ёсць цесная сувязь паміж санкцыямі і поўнай імплементацыяй Менскіх дамоўленасцей. Лідары будуць гатовыя абмяркоўваць далейшыя санкцыі, калі Менскія дамоўленасці будуць надалей парушацца, і працягваць падтрымліваць украінскія рэформы і ўкраінскую эканоміку», - адзначаецца ў заяве.

Акрамя таго, лідары дамовіліся падтрымліваць і ўзмацняць здольнасць і магутнасці АБСЕ маніторыць выкананне Менскіх дамоўленасцей.

«Прэзідэнт ЕР выкарыстоўвае гэта абмеркаванне для далейшай падрыхтоўкі наступнай Еўрапейскай Рады, якая адбудзецца 19-20 сакавіка», - адзначаецца ў дакуменце.

Нагадаем, 12 лютага ў Менску завяршыліся перамовы лідараў «нармандскай чацвёркі» аб урэгуляванні сітуацыі ў Данбасе. Вынікам стала прыняцце Дэкларацыі прэзідэнтаў Украіны, Францыі, РФ, і канцлеркі Нямеччыны ў падтрымку Комплексу захадаў для выканання Менскіх пагадненняў. Многія эксперты ацэньваюць пагадненні як нявыгадныя для Украіны і называюць іх «капітуляцыяй Еўропы».

Раней прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла, што да сакавіка санкцыі супраць Расеі пераглядацца не будуць. Цягам лютага Еўразвяз будзе маніторыць выкананне дасягнутых у Менску дамоўленасцей.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках