NATO пачынае вучэнні новых сіл падвышанай боегатоўнасці
- 1.04.2015, 14:50
- 7,999
Паўночнаатлантычны альянс пачынае вучэнні Аб'яднанай аператыўнай групоўкі падвышанай боегатоўнасці (VJTF).
Яны былі створаныя "ў адказ на новыя выклікі бяспецы на паўднёвых і ўсходніх межах NATO". Першая частка вучэнняў пад кодавай назвай Noble Jump ("Высакародны скачок") пройдзе з 1 да 10 красавіка, паказваецца ў камюніке NATO, паведамляе Deutsche Welle.
У рамках вучэнняў сілы VJTF упершыню будуць адпрацоўваць хуткае выкананне загадаў аб разгортванні, а вайсковае кіраўніцтва альянсу зможа вызначыць поспехі і прабелы першага этапу стварэння гэтых сіл, адзначаецца далей у дакуменце. Пра тое, дзе будуць праводзіцца вучэнні і якія краіны ў іх будуць удзельнічаць, не паведамляецца.
Другая частка Noble Jump пройдзе 9-20 чэрвеня на палігоне Заган, размешчаным на захадзе Польшчы. Акрамя таго, на перыяд з 21 кастрычніка да 6 лістапада намечанае правядзенне вучэнняў Trident Juncture ў Італіі, Гішпаніі і Партугаліі.