24 лiстапада 2024, Нядзеля, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка просіць у ЕЗ грошы і тэхналогіі

21
Лукашэнка просіць у ЕЗ грошы і тэхналогіі
ФОТА: БЕЛТА

Дыктатар заявіў, што вельмі зацікаўлены ў тым, каб больш цесна супрацоўнічаць з Захадам у шэрагу кірункаў.

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Менску з еўракамісарам у еўрапейскай палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні ЕЗ Ёханесам Ханам, паведамляе БелТА.

Дыктатар звярнуў увагу на тое, што ў Беларусі і ЕЗ апошнім часам «разгарнуўся інтэнсіўны дыялог», з'явіліся новыя кірункі і інтарэсы двухбаковага ўзаемадзеяння.

Прынамсі, са слоў дыктатара, Беларусь зацікаўленая ў больш цесным супрацоўніцтве з Еўрапейскім звязам у галіне тэхналогій, перш за ўсё грамадзянскага прызначэння, у развіцці эканамічных кантактаў. На ягоную думку, эканоміка павінна быць падмуркам усякіх стасункаў і супрацоўніцтва.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вельмі актуальны апошнім часам такі кірунак, як бяспека, асабліва ва ўсходнім рэгіёне Еўропы. Ён падкрэсліў, што Беларусь робіць істотны ўнёсак у барацьбу з пранікненнем наркотыкаў, ядзерных рэчываў на тэрыторыю Еўропы. «Думаю, што гэты кірунак ужо бліжэйшым часам будзе ўсё больш і больш актуальным», - сказаў дыктатар.

«Ёсць вельмі шмат кірункаў супрацоўніцтва», - падсумаваў ён і прапанаваў абмеркаваць бачанне Еўразвязам перспектыў супрацоўніцтва з Беларуссю. «Мяне гэтае пытанне больш за ўсё цікавіць, каб адкарэктаваць, а магчыма, і збудаваць у будучыні нашу палітыку ў дачыненні да Еўрапейскага звязу», - падкрэсліў Лукашэнка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках