Беларусы пачалі кампанію салідарнасці з Кірылам Сілівончыкам
9- 22.04.2015, 8:56
- 13,617
У інтэрнэце пачалася акцыя салідарнасці з беларусам, асуджаным у Расеі за заклікі вярнуць Крым Украіне.
У падтрымку Кірыла Сілівончыка, які быў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі быў створаны адмысловы хэштэг #freebelarusian. Карыстальнікі таксама збіраюцца пісаць лісты падтрымкі беларусу. Цяпер Кірыл Сілівончык знаходзіцца ў СІЗА №1 па адрасе: 603009 Ніжагародская вобласць, Ніжні Ноўгарад, праспект Гагарына, 26а
Нагадаем, што Маскоўскі вайсковы суд прысудзіў беларуса да двух гадоў калоніі-пасялення. Маладзён быў прызнаны вінаватым паводле артыкула «Публічнае апраўданне тэрарызму ці публічныя заклікі да яго». У Расеі справы паводле гэтага артыкула падпадаюць пад юрысдыкцыю вайсковага суда, нават калі абвінавачаны - цывільная асоба.
Кірыл Сілівончык публікаваў на сваёй старонцы ў сацсетцы «Вконтакте» тэксты і малюнкі ў падтрымку Украіны і з асуджэннем расейскай палітыкі.