Арыштаваны за салідарнасць з Украінай беларус працаваў на расейскім вайсковым заводзе
3- 23.04.2015, 12:44
- 65,355
Працуючы ў Ніжнім Ноўгарадзе пад пільным вокам ФСБ, Кірыл Сілівончык выстаўляў праўкраінскі паведамленні і ілюстрацыі.
23-гадовы выхадзец Светлагоршчыны быў супрацоўнікам «170-га рамонтнага завода сродкаў забеспячэння палётаў». Установа функцыянуе пры кампаніі «Авіарамонт». Як высветліла «Еўрарадыё», у яе савет дырэктараў ўваходзяць пераважна функцыянеры расейскага Міністэрства абароны. Ды і працуе завод амаль выключна на патрэбы войска.
Ва ўмовах татальнай антыўкраінскай прапаганды
погляды Кірылы Сілівончыка, мабыць, не маглі не прыцягнуць увагу з боку яго калег. Тым больш што старонка беларуса ў сацсетках была адкрытай.
Нагадаем, што ў пачатку красавіка Кірыл Сілівончык быў асуджаны Маскоўскім акруговым вайсковым судом. Яму далі два гады калоніі-пасялення за салідарнасць з Украінай у сацыяльных сетках, якую суд патлумачыў як «тэрарыстычную дзейнасць».