24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольга Нікалайчык: Юры Рубцоў знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі

4
Вольга Нікалайчык: Юры Рубцоў знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі
Фотa: svaboda.org

Палітвязень прадаўжае галадоўку ў следчым ізалятары Баранавічаў.

Грамадская актывістка Вольга Нікалайчык заклікала ўсіх неабыякавых напісаць словы падтрымкі Юрыю Рубцову. На гэты момант яму інкрымінуюць другую справу, у выніку якой ён хутчэй за ўсё апынецца за кратамі.

- З апошніх навін - у Баранавічах яго наведаў адвакат. Цяпер вельмі трэба, каб людзі больш пісалі яму, таму што чалавек знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. Лісты - гэта адзінае, што мы можам пакуль для яго зрабіць. А таксама трэба дамагацца, каб адвакат рабіў усё, каб яму гэтыя лісты перадавалі асабіста ў рукі. Пакуль ён не на зоне, яму нават кніжку не даслаць, разумееце?

Адрас: 225413, Брэсцкая вобласць, горад Баранавічы, вуліца Брэсцкая, 258, СІЗА №6.

Дарэчы, учора на «Чарнобыльскім шляху» былі хлопцы ў футболках «Лукашэнка, сыходзь». Гэта была такая акцыя падтрымкі Юрыя Рубцова. Я сама была ў футболцы «Свабоду Статкевічу», але побач са мной ішоў Мікалай Колас і Максім Вінярскі ў такіх футболках. Вось бы ў такіх футболках выйшла 300, 400 чалавек! Вось тады б яму магчыма далі б іншы тэрмін, - распавядае актывістка.

Праваабаронца з ПЦ "Вясна" Наста Лойка кажа, што Юры Рубцоў не паддаецца на ўгаворы спыніць галадоўку.

- Юры Рубцоў далей галадае. З аднаго боку, самаадчуванне ў яго не вельмі добрае, але з іншага боку, у яго вялікі досвед і галадае ён не ўпершыню. А пра тое, як ён напраўду сябе адчувае, ён ніколі не прызнаецца. Адзіная праблема ў тым, што яму не праводзілі ніякага дадатковага медагляду. Ды і наогул, самая адміністрацыя досыць пасіўна ставіцца да факту ягонай галадоўкі. Усе яго спрабуюць пераканаць рознымі спосабамі спыніць галадоўку, але ён не паддаецца ні на якія ўгаворы, - сказала яна.

Нагадаем, на палітвязня завялі новую справу паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі за ўхіленне ад пакарання. Юры Рубцоў адмаўляўся працаваць за нізкі заробак і патрабаваў даць яму працу з сярэднім заробкам у краіне - 600 даляраў. Палітвязень мяркуе, што новая крымінальная справа супраць яго незаконная, як і крымінальная справа за абразу суддзі, паводле якой ён ужо адбывае пакаранне.

Юры Рубцоў 6 кастрычнік 2014 года быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна Менска паводле арт.391 Крымінальнага кодэкса («Абраза суддзі або лаўніка») да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу №7. 22 снежня 2014 года накіраваны для адбыцця пакарання ў вёску Куплін Пружанскага раёна.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках