24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лісты ад Яўгена Васьковіча даходзяць толькі да яго маці

1
Лісты ад Яўгена Васьковіча даходзяць толькі да яго маці

Ад палітвязня Яўгена Васьковіча даўно не прыходзяць лісты.

Каардынатар аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук распавяла, што палітвязню было накіравана шмат паштовых адпраўленняў, але ні на адно ён не адказаў, піша «Наша Ніва».

«Звычайна Яўген адказвае на ўсе лісты. Летась падчас акцыі «Паштоўка палітвязню» мы на вуліцы раздавалі паштоўкі, прасілі іх падпісаць і адправіць. Хтосьці падпісаўся «проста мінак». Так тады ў офіс БХД прыйшоў адказ ад Васьковіча з удзячнасцю «проста мінаку» за віншаванне.

Аднак сёлета лістоў ад Васьковіча няма. На дзень нараджэння Яўгена яму шмат хто пісаў, але ніхто пакуль не пацвердзіў, што атрымаў ад яго ліст, так як інфармацыяй аб лістах ад палітвязняў мы абменьваемся. Маці Яўгена перад днём нараджэння ездзіла да яго на спатканне, перадавала, што ў Яўгена ўсё добра і ён перадаваў усім прывітанне», - распавяла Таісія Кабанчук.

Маці палітвязня Рушанія Васьковіч кажа, што ёй лісты ад сына прыходзяць:

«Раз-два ў месяц Яўген піша, ён заняты, працуе, часу няма асабліва пісаць. Піша, што ў яго ўсё добра, ён працуе. Са здароўем таксама няма асаблівых праблем, толькі алергія часам бывае. Ведаеце, пыльна там... 17 красавік паеду на кароткае спатканне з ім».

Таксама Рушанія Васьковіч адзначыла, што Яўген пацвярджаў атрыманне дасланых яму лістоў.

Нагадаем, Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. Часта яго кідалі ў карцэр. Пазней з калоніі палітвязень быў пераведзены ў Магілёўскую турму як «злосны парушальнік рэжыму».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках