24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месцазнаходжанне Юрыя Рубцова невядомае

2
Месцазнаходжанне Юрыя Рубцова невядомае

З учорашняга дня ад палітвязня няма ніякіх звестак. Не выключана, што цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА.

У панядзелак раніцай Юрыю Рубцову ў спэцкамэндатуры ў Купліне Пружанскага раёна загадалі сабраць рэчы, пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль і адвезлі ў раённы Следчы камітэт. Супраць палітвязня распачатая крымінальная справа паводле артыкула 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі), яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе «Радыё Свабода».

Учора са Следчага камітэта Пружанскага раёна Юры Рубцоў праз тэлефоне паведаміў, што ён абвяшчае галадоўку і адначасова байкот следству.

Пасля гэтага сувязі з палітвязнем няма. Яго мабільны тэлефон на галасавой скрыні.

Вольга Нікалайчык, якая ўчора разам з іншымі актывістамі прыязджала да Рубцова, каб з ім пабачыцца, не выключае, што ён цяпер знаходзіцца ў СІЗА.

«Яго маглі зачыніць у СІЗА да суда. Яму новы тэрмін пагражае, і, напэўна, гэта ўжо будзе не «хімія», а зона. А для чалавека з яго характарам - гэта будуць карцэры, пазбаўленне перадач, пазбаўленне спатканняў. Я ведаю Юрыя, ён не скорыцца ніколі», - адзначыла яна.

У Следчым камітэце Пружанскага раёна нічога не змаглі распавесці пра месца знаходжання Юрыя Рубцова.

Нагадаем, актывіст з Гомеля Юры Рубцоў асуджаны на 1,5 года «хіміі» за нібыта абразу суддзі Савецкага раённага суда Кірыла Палулеха. З канца 2014 Юры Рубцоў адбывае пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках