25 лiстапада 2024, панядзелак, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўведзенае надзвычайнае становішча? (Відэа)

10

Прымусовая праца ў Беларусі дазваляецца толькі ў двух выпадках.

У студзені 2015 Лукашэнка вызначыў тэрмін дапрацоўкі новага закона аб так званых «дармаедах», мэтай якога ставілася забеспячэнне выканання ўсімі жыхарамі краіны абавязку ва ўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў. Яшчэ тады праваабаронцы абмеркавалі гэты намер беларускіх уладаў і паказалі на відавочную неадпаведнасць гарантый, замацаваных Канстытуцыяй, а менавіта - прымусовай працы, піша ПЦ «Вясна».

І вось 2 красавіка дэкрэт «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» падпісаны. На думку чыноўнікаў, ён павінен падштурхнуць асобныя катэгорыі грамадзян да працы і дапамагчы грамадству вылечыцца ад спажывецкіх настрояў. Якія палажэнні заканадаўчага дакумента выклікаюць найбольшую занепакоенасць у праваабаронцаў?

На думку Паўла Сапелкі, Канстытуцыйны суд РБ мае ўсе падставы даць ацэнку дэкрэту №3, звярнуўшы ўвагу на артыкул 41 Асноўнага закона краіны, згодна з якім прымусовая праца дазваляецца ў двух выпадках - паводле вынесенай судом пастановы і ўвядзення надзвычайнага становішча.

Алег Гулак мае свой варыянт адказу: «У нас сапраўды стабільнае надзвычайнае становішча».

У абмеркаванні тэмы бяруць удзел прадстаўнікі ПЦ «Вясна» юрысты Валянцін Стэфановіч і Павел Сапелка, а таксама старшыня РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Алег Гулак.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках