24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касацыйную скаргу Мікалая Дзядка разгледзяць 30 красавіка

1
Касацыйную скаргу Мікалая Дзядка разгледзяць 30 красавіка

Разгляд касацыйнай скаргі палітвязня Мікалая Дзядка адбудзецца а 10 гадзіне 30 красавіка ў Магілёўскім абласным судзе.

Пра гэта паведаміў бацька палітвязня Аляксандр Дзядок. Праваабаронцы разлічваюць, што разгляд касацыйнай скаргі будзе адкрытым, паведамляе сайт statkevich.org.

Мікалай Дзядок падрыхтаваў адмысловы зварот з патрабаваннем свайго прыводу ў суд, бо мяркуе, што мае права выказаць сваю пазіцыю. Ці будзе ён задаволены, пакуль невядома.

Мікалай Дзядок павінен быў выйсці на волю яшчэ 3 сакавіка. Актывіст адбыў 4,5 гады зняволення за нібыта хуліганскія дзеянні ў дачыненні да афіцыйных будынкаў. Сваёй віны на судзе ён не прызнаў, а пазней адмовіўся падаваць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Палову тэрміну Мікалая Дзядка трымалі ў «крытай» турме, як злоснага парушальніка рэжыму.

26 лютага пастановай Ленінскага раённага суда Магілёва ён быў прысуджаны да дадатковага году зняволення ў калоніі строгага рэжыму паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса «за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Скасавання гэтага артыкула, які з'яўляецца спадчынай савецкай судовай сістэмы і не мае аналагаў у заканадаўстве іншых постсавецкіх краін, дамагаюцца беларускія праваабаронцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках