Сенсацыя на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы
20- 10.05.2015, 22:15
- 27,801
Паводле звестак экзіт-полаў, кандыдат у прэзідэнты Польшчы ад партыі «Права і справядлівасьць» Анджэй Дуда атрымлівае 34,8% галасоў.
Выбарчыя ўчасткі ў краіне закрыліся некалькі хвілін таму. Як паведамляе Newsweek Polska (пераклад - charter97.org), сёлета Дзяржаўная выбарчая камісія (PKW) не будзе публікаваць папярэдніх вынікаў галасавання, і грамадскасць атрымае першую афіцыйную інфармацыю ў аўторак, 12 траўня.
Аднак неафіцыйныя, атрыманыя ў выніку апытання прагаласавалых, вынікі выглядаюць наступным чынам: на першым месцы кандыдат ад «Права і справядлівасць» Анджэй Дуда (34,5%), на другім - дзеючы кіраўнік дзяржавы Браніслаў Камароўскі (33,1%), на трэцім - музыка Павел Кукіз (20,5%).
Другі тур пройдзе праз два тыдні - 24 траўня. У выбарах будуць удзельнічаць два кандыдаты, якія ў першым туры атрымалі найбольшую колькасць галасоў, - Анджэй Дуда і Браніслаў Камароўскі. Прэзідэнтам стане кандыдат, які ў другім туры набярэ больш галасоў.
10 траўня прыход выбарцаў на прэзідэнцкіх выбарах складаў 49,4%.
Афіцыйныя вынікі выбараў будуць агучаныя не раней аўторка.