25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы пройдзе 24 траўня

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы пройдзе 24 траўня
Фота: EFE/EPA/DAREK DELMANOWICZ

Як паказваюць папярэднія вынікі выбараў, ніхто з кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы не набірае 50% галасоў, патрэбныя для перамогі ў першым туры.

За Анджэя Дуду, паводле звестак экзіт-пола, прагаласавалі 34,5% выбаршчыкаў - гэта крыху больш, чым за Браніслава Камароўскага, які атрымаў 33,1% галасоў, паведамляе BBC.

Апытанні грамадскай думкі, якія праводзіліся перад выбарамі, прадракалі ўпэўненую перамогу Камароўскаму, які спадзяецца застацца на пасадзе прэзідэнта на другі тэрмін.

Прыход выбарцаў склаў 48,8%.

Браніслаў Камароўскі назваў вынікі экзіт-пола сур'ёзным папярэджаннем.

62-гадовы Камароўскі прыйшоў да ўлады пяць гадоў таму назад, калі яго папярэднік Лех Качынскі загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам. Камароўскі, які балатаваўся ў якасці незалежнага кандыдата стаў хаўруснікам правацэнтрысцкай партыі «Грамадзянская платформа», якая з'яўляецца кіруючай з 2007 года.

З ягоных слоў, вынікі экзіт-пола сталі сур'ёзным папярэджаннем ўсёй камандзе, якая знаходзіцца ва ўладзе. «Мы павінны прыслухацца да выбаршчыкаў, бо відавочна, што патрэбна мабілізаваць усе рацыянальныя сілы ў Польшчы», - сказаў ён.

Анджэй Дуда ўяўляе правую апазіцыйную партыю "Права і справядлівасць", на чале якой стаіць Яраслаў Качынскі, брат-блізнюк былога прэзідэнта.

Дуда вітаў вынікі першага тура галасавання і сказаў, што ў тыя, што засталіся два тыдні да другога тура выбараў, вызначанага на 24 траўня, трэба будзе актыўна папрацаваць. "Я веру, што наперадзе нас чакае перамога", - сказаў ён.

Найбольшую падтрымку апазіцыйны палітык атрымаў у кансерватыўна настроеных усходніх рэгіёнах краіны, якія мяжуюць з Беларуссю і Украінай.

Паводле вынікаў экзіт-пола, на трэцім месцы - рок-музыка Павел Кукіз, які набраў крыху больш за 20% галасоў выбаршчыкаў. Акрамя першай тройкі, у выбарах удзельнічала яшчэ восем кандыдатаў.

Паўнамоцтвы прэзідэнта ў Польшчы абмежаваныя, аднак ён узначальвае узброеныя сілы краіны, а таксама мае права накладваць вета на новыя законы. Увосень сёлета ў Польшчы адбудуцца выбары ў сейм, але прэзідэнцкія выбары могуць стаць індыкатарам даверу выбаршчыкаў да кіруючай партыі «Грамадзянская платформа».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках