24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі абяцае рэферэндум у выпадку перамогі

Браніслаў Камароўскі абяцае рэферэндум у выпадку перамогі

Прэзідэнт Польшчы плануе правесці агульнанацыянальны рэферэндум з трыма пытаннямі.

Пра гэта Браніслаў Камароўскі заявіў пасля правядзення першага туру выбараў кіраўніка дзяржавы.

Дзейны прэзідэнт, які атрымаў, згодна з экзіт-полам, 33,1 адсотка галасоў і заняў другое месца падчас галасавання 10 траўня, хоча са згоды Сэната правесці агульнанацыянальны рэферэндум, на які будуць вынесеныя тры важныя пытанні, паведамляе onet.pl (пераклад - charter97. org).

"Вынікі выбараў прымусілі мяне зразумець, што патрэбныя змены ў стасунках паміж грамадзянінам і дзяржавай, і ўмацаванне механізмаў, якія дазваляюць грамадзянам уплываць на хаду падзей у Польшчы" - заявіў Браніслаў Камароўскі.

Высокі ўзровень падтрымкі кандыдата Паўла Кукіза, які ў сваёй праграме адну з асноўных роляў адводзіць рэферэндумам, паказаў, якімі высокімі з'яўляюцца чакання ў гэтай сфэры.

Я меруся са згоды Сэната правесці ўсенародны рэферэндум, на які будуць вынесеныя тры важныя пытанні: аднамандатныя выбарчыя акругі, змены выбарчага заканадаўства і ліквідацыя фінансавання партый з дзяржбюджэту ды падатковыя пытанні" - паведаміў прэзідэнт Польшчы.

Наконт падаткаў Камароўскі хоча спытаць меркавання грамадзян што да ўмацавання пазіцыі платніка. Ён плануе перадаць праект змен у канстытуцыю, якія зробяць магчымым укараненне аднамандатных выбарчых акруг.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках