24 лiстапада 2024, Нядзеля, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вынікі першага тура выбараў у Польшчы: Анджэй Дуда ў лідарах з 34,76%

5
Вынікі першага тура выбараў у Польшчы: Анджэй Дуда ў лідарах з 34,76%
АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: AFP

За кандыдата ад партыі «Права і справядлівасць» прагаласавала 34,76% выбаршчыкаў.

Дзяржаўная выбарчая камісія (PKW) на прэс-канферэнцыі ў Варшаве, а 23.30 паводле польскага часу, абвясціла афіцыйныя вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы

Паводле гэтых звестак, галасы выбаршчыкаў размеркаваліся наступным чынам: Анджэй Дуда - 34,76%; Браніслаў Камароўскі - 33,77%; Павел Кукіз - 20,80%, паведамляе «Newsweek Polska» са спасылкай на Дзяржаўную выбарчую камісію (PKW) (пераклад - charter97.org). Прыход выбарцаў склаў 48, 96%.

Перамога Анджэя Дуды ў першым туры стала нечаканасцю для многіх, прадракалі відавочнае лідарства дзейнага прэзідэнта Браніслава Камароўскага.

Другі тур пройдзе праз два тыдні - 24 траўня. У выбарах будуць удзельнічаць два кандыдаты, якія ў першым туры атрымалі найбольшую колькасць галасоў, - Анджэй Дуда і Браніслаў Камароўскі. Прэзідэнтам стане кандыдат, які ў другім туры набярэ больш галасоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках